Навіны

Нерухомасць тыдня: на Дзевятоўцы прадаецца кватэра з «выдатнай энергетыкай» і акварыумам

Двухпакаёвая кватэра па вул. Ліможа, 23а прадаецца ў Гродне. Пры рамонце ў ёй выкарыстоўвалі дэкаратыўную цэглу. Купіць кватэру можна з мэбляй і тэхнікай. У санвузле тут ёсць рознаўзроўневае падсвятленне, а на кухні — барная стойка і акно да падлогі.

Кватэра размешчана на чацвёртым паверсе сяміпавярхоўкі. Агульная плошча — 57,6 кв м. У прыхожай ёсць шафа-купэ. У кватэры — зашклёная добраўпарадкаваная ўцепленая лоджыя і ёмісты склеп.

Уваходныя металічныя дзверы — з шумаізаляцыяй. На падлогах — плітка і ламінат. Санвузел сумешчаны і з рознаўзроўневай падсветкай. Там ёсць ванна, душавая кабіна і бідэ. Кухня ўбудаваная ў камплекце з духавой шафай. Ёсць халадзільнік, мікрахвалеўка, пральная машына. На кухні ёсць барная стойка і акно да падлогі. А яшчэ — акварыум.

У зале размешчаны два сталы, дзве канапы і шмат дэталяў накшталт карцін і гітар на сцяне. Пераважаюць цёмныя і кантрасныя колеры.

Кватэра ў выдатным стане, запэўніваюць прадаўцы. Абяцаюць шмат лакацый для адпачынку. «У кватэры выдатная энергетыка», — абяцаюць прадаўцы.

Побач з домам — крамы, школы, гімназія, дзіцячыя сады, паліклініка, запраўка. Таксама побач зручная транспартная развязка, вялікая паркоўка, дзіцячая пляцоўка і добраўпарадкаваная дваровая тэрыторыя.

Кошт — $ 55 000.

Вам дапамогуць прадаць нерухомасць для пакупкі гэтай.

Чытайце таксама: Нерухомасць тыдня: дызайнерская кватэра з каменнай ваннай і трапічным душам

Падзяліцца

Апошнія запісы

Гродзенскі «Кронан Парк Гатэль» прызналі найлепшым гатэлем ў краінах СНД

Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…

7 красавіка 2025

У Беларусі рэзкі рост пазбаўлення бацькоўскіх правоў — дасягнулі «рэкорду» за апошнія 9 гадоў

У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…

7 красавіка 2025

Гродзенец набіў татуіроўку ў памяць рэпера Пашы Тэхніка

Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…

7 красавіка 2025

Нерухомасць тыдня: на Дзевятоўцы прадаюць кватэру з чарапашкамі-ніндзя і аб’ёмнай картай свету на сцяне

На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…

4 красавіка 2025

Лакацыі паводле фільмаў пра вайну, парад і ўзяцце Тэкстыльшчыкаў замест Рэйхстага. Што плануюць у Гродне на 9 траўня?

У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…

4 красавіка 2025

У Гродне падаражэў праезд у гарадскім транспарце — і на прыгарадных маршрутах

З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…

4 красавіка 2025