У гродзенца Юрыя Гарадзілава аказалася самая вялікая бібліятэка гістарычных кніг з заяўленых на конкурс ад Oz.by. Штомесяц з пенсіі ён выдаткоўвае на кнігі 300−400 рублёў.
Сваю першую кнігу Юры набыў яшчэ ў 15 гадоў. Ён любіць даследаванні аб Першай і Другой сусветных войнах, мемуары. Па іх не вывучыш гісторыю, прызнае ён — кожны аўтар прыўносіў нешта сваё, але для разумення кантэксту такія кнігі пасуюць, піша s13.ru
Колькасць кніг у бібліятэцы Юрыя хутка расце. Мужчына не вядзе каталог, але штампуе ў выданнях кніжныя знакі, якія сведчаць аб уладальніку. Экслібрысы стаяць на пярэднім і заднім форзацах усіх яго кніжак. Яшчэ адзін, з нечым накшталт сямейнага герба, ён ставіць на кнігі, якія камусьці дорыць.
Праз новыя кнігі месца ў кватэры ўсё менш. На некаторых паліцах яны стаяць у тры-чатыры шэрагі. «Па кватэры хаджу бачком», — смяецца гаспадар бібліятэкі.
Юры ўвайшоў у лік пяці прызёраў, якія атрымалі ад арганізатараў конкурсу па 100 рублёў.
Конкурс прыватных бібліятэк сярод беларусаў праводзіла кампанія Oz.by да свайго 24-годдзя. Удзел узялі больш за паўтысячы чалавек. Пераможца атрымаў у падарунак 1999 рублёў.
Паводле ўмоваў конкурсу, уладальнікі бібліятэк самі пазначалі колькасць кніг, але для дакладнасці іх усё ж пералічвалі. Газеты і часопісы не ўлічваліся. Некаторыя бібліятэкі вылучылі за крэатыўны падыход і неардынарныя зборы. Больш за ўсё — 8708 кніг — знайшлося ў Вольгі Кляцко з аграгарадка Калодзішчы пад Мінскам.
Чытайце таксама: Ад цукерачных фанцікаў да аскепкаў Пампеі. На Жывой бібліятэцы распавялі, што калекцыянуюць гродзенцы
На вуліцы Савецкай у Гродне на месцы "Дзіцячага свету" адкрылі бар "На Луне". Мяркуючы па…
"Гродна. Турыстычная карта для гасцей горада" выйдзе накладам 6000 штук. Усе асобнікі будуць толькі на…
На таргі выставілі ўчастак каля кальцавой развязкі праспекта Касманаўтаў і вуліцы Карскага. Згодна з прызначэннем…
Сэрвіс карт ад Google абнавіў спадарожнікавыя фатаграфіі Гродна. На іх можна ўбачыць найбуйнейшыя будоўлі горада,…
Гродзенка Вікторыя Талкоўская апублікавала TikTok, у якім папрасіла гараджан назваць самыя змрочныя месцы Гродна. За…
Праз дарогу ад гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы прадаюць трохпакаёўку ў новым доме.…