У Карэлічах АМАП затрымліваў людзей у мясцовай паліклініцы, доме культуры і райвыканкаме. Сілавікі таксама прыйшлі на “Лідскае піва”.

27 кастрычніка каля 10.00 на прадпрыемстве “Лідскае піва” затрымалі як мінімум шэсць чалавек, паведамляе Telegram-канал «Задержания, суды в Лиде».

Затрыманні ў Карэлічах

І ў той самы дзень, 27 кастрычніка, у Карэлічах прадстаўнікі АМАП УУС Гродзенскага аблвыканкаму затрымалі некалькі чалавек, піша Telegram-канал MAYDAY TEAM.

Раніцай у Карэліцкай цэнтральнай раённай паліклініцы затрымалі некалькі ўрачоў і стаматолага. З іншым персаналам праводзілі “прафілактычныя гутаркі” аб недапушчальнасці “падпіскі на экстрэмісцкія рэсурсы”.

Два чалавекі затрымалі ў Карэліцкім райвыканкаме. Таксама былі затрыманыя некаторыя супрацоўнікі “Карэліцкага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці”. Верагодна, усіх затрыманых абвінавачваюць у “распаўсюдзе экстрэмісцкіх матэрыялаў”.


Днём раней затрыманні прайшлі ў Ваўкавыску, Навагрудку і Шчучыне.

Чытайце таксама: Як не стаць экстрэмістам ў Беларусі? Юрыст — аб пакаранні за падпіску, лайк і рэпост