На адрэзку вуліцы Гараднічанскай ад Маркса да Кірава часткова забаранілі паркоўку. Дарожнікі намалявалі суцэльную жоўтую лінію па тым баку вуліцы, дзе раней знаходзілася «Польская Мацеж Школьная». Забаронена стаянка і побач з будынкам турмы, ля выезду на вуліцу Кірава.
Раней Гараднічанская была адной з найбольш застаўленых машынамі вуліц у цэнтры: тут паркаваліся супрацоўнікі суседніх офісаў, мясцовыя жыхары, проста людзі, якія прыязджалі па справах у цэнтр. Таксама адрэзак выкарыстоўваюць, каб скараціць шлях, асабліва ва ўмовах затораў, заўважае Newgrodno.by.
Гэты адрэзак — аўтамабільна-пешаходны, але пешаходам раней было цяжка прайсці па вуліцы з-за вялікай колькасці прыпаркаваных і праязджаючых машын.
Чытайце таксама: