Праект гандлёва-адміністрацыйнага цэнтра на Дубко. Фота: instagram.com/intelstock
Праект гандлёва-адміністрацыйнага цэнтра на скрыжаванні вуліц Пушкіна і Дубко ад гродзенскай кампаніі «Інтэлсток Інжынірынг» атрымаў Малы Гран-Пры на конкурсе ў рамках XV Нацыянальнага фестывалю архітэктуры. Пераможцаў аб’явілі 21 кастрычніка ў Мінску.
Аўтары праекта — архітэктар Віктар Варабей і інжынер Вадзім Жук.
Гандлёва-адміністрацыйны цэнтр запланаваны на скрыжаванні на мяжы двух раёнаў - адміністрацыйнага (забудова вуліцы Дубко) і жылога (забудова вуліцы Пушкіна), які складаецца з аднатыпных панэльных дамоў.
Рог будынка мае выгляд пераламанай «кубістычнай» лініі. Там жа, на рагу, запланавана паглыбленая ўваходная група. Яна «становіцца працягам вулічнай плошчы і быццам „заваблівае“ прахожых унутр», піша кампанія ў сваім Instagram. У вячэрні час будынак павінен, дзякуючы вялікай колькасці шкла, актыўна падсвятляцца і ператварацца ў светлавую і каляровую дамінанту.
Гэта не першая ўзнагарода для каманды Віктара Вараб’я і Вадзіма Жука з «Інтэлсток Інжынірынг». У чэрвені 2021 года яны атрымалі сярэбраны дыплом Нацыянальнага незалежнага архітэктурнага рэйтынгу «Залатая капітэль-2021» (базіруецца ў Новасібірску). Тады адзначылі іх праект офіснага цэнтра на Вялікай Траецкай. Цяпер яго якраз будуюць.
Гэта не адзіная праца «Інтэлсток» у гістарычным цэнтры Гродна. Вядома, што кампанія рыхтуе таксама праект рэстаўрацыі закінутага будынка былога скурвендыспансера на вуліцы Васілька.
У сярэдзіне сакавіка на Замкавай, 11 адкрылася фотастудыя Retreat. У студыі ёсць некалькі працоўных зон…
Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…
У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…
Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…
На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…
У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…