Затрыманне ў Лідзе. Скрыншот Hrodna.lif
У судзе Лідскага раёна за распаўсюджванне экстрэмісцкіх матэрыялаў па арт. 19.11 КаАП вынеслі некалькі рашэнняў. Сярод асуджаных — удава з малалетнім дзіцем і мужчына з інвалідам першай групы на ўтрыманні.
9 кастрычніка вынеслі адразу шэсць рашэнняў:
4 кастрычніка судзілі ўдаву, якая мае малалетняе дзіця. Яна распаўсюджвала ў «Одноклассниках» прадукцыю груп «Официальная группа Хартия 97», «Виктор Бабарико», «Мая краiна вольная вялiкая еyрaпейская Беларусь». Дзяўчына таксама заплаціць штраф у памеры 30 базавых велічыняў (1110 рублёў) з канфіскацыяй тэлефона.
12 кастрычніка 2023 года судзілі намесніка дырэктара аднаго з прадпрыемстваў і бацькі малалетняга дзіцяці за распаўсюд інфармацыі «Naviny — Новости Беларуси» ВКонтакте. У выніку яго арыштавалі на 15 сутак і канфіскавалі тэлефон.
Сілавікі ўзмоцнена працавалі ў Лідзе з верасня 2023 года. Там прайшлі затрыманні на дзесяці прадпрыемствах: «Лідахлебапрадукт», «Лакафарба», «Лідсельмаша», «Белтэкс Оптык», Лідская ЖКГ, «Конус», Лідскі малочна-кансервавы камбінат і неназванае прыватнае прадпрыемства. Пасля затрыманняў некаторых чакалі звальненні.
Чытайце таксама:
У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…
Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…
На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…
У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…
З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…
У Гродне на Віленскай, 37 адкрыўся новы буцік-гатэль і рэстаран The Cult - і выклікаў…