У Гродзенскім абласным судзе ліквідуюць Слонімскую грамадскую дабрачынную арганізацыю «Дзіцячы хоспіс. Паліятыўная дапамога дзецям». Паседжанне пройдзе 27 кастрычніка.

Ісцец — Галоўнае ўпраўленне юстыцыі Гродзенскага аблвыканкама. Суддзя — Жанна Краўчанка.

Арганізацыя зарэгістраваная з 2007 года. У ёй працавалі 11 чалавек, у тым ліку старшыня, бухгалтар і вадзіцель. Да каранавіруса там працаваў і педагог. Мэта арганізацыі - паліятыўны патранаж безнадзейна хворых дзяцей з абмежаваным тэрмінам жыцця і аказанне ўсебаковай дапамогі членам іх сем’яў як падчас догляду хворага дзіцяці, так і пасля яго смерці.

У 2022 годзе ў хоспісе правялі як мінімум чатыры мерапрыемствы, на якіх дарылі падарункі. Ад донараў і фундатараў тады атрымалі 18 451 рублёў.

Чытайце таксама: Улада ліквідавала арганізацыі, якія дапамагалі уязвімым. Іх месца не зойме дзяржава і бізнес