Навіны

На «Гроднаэнерга» не хапае персаналу. Закрыць вакансіі цяжка, бо кандыдаты не праходзяць праверку ад КДБ

Недахоп персаналу на гродзенскай ЦЭЦ-2 такі вялікі, што на некаторых пазіцыях, дзе мусіць быць чатыры змены, людзей хапае толькі на тры. Гэта вынік рэпрэсій і вельмі строгага адбору кандыдатаў у філіялах «Гроднаэнерга», піша «Наша Ніва».

«Людзей дагэтуль працягваюць звальняць за падзеі 2020 года. Знайсці замену раней звольненым няпроста, бо, каб чалавека прынялі на працу, ён мусіць не толькі адпавядаць прафесійным якасцям, але і быць крыштальна чыстым у палітычным плане», — кажа суразмоўца, знаёмы з сітуацыяй.

Нядаўна на прадпрыемстве быў выпадак, калі кандыдатуру новага супрацоўніка ўзгаднілі на ўсіх узроўнях, у тым ліку гендырэктар, але на працу ў выніку яго не прынялі.

«Апошняе слова ў пытаннях, датычных звальнення і прыняцця на працу, не за гендырэктарам, а за адным з ягоных намеснікаў, які з’яўляецца былым кадэбэшнікам», — тлумачыць суразмоўца. Былы супрацоўнік КДБ Барыс Рагімаў заняў пасаду намесніка генеральнага дырэктара па бяспецы, рэжыму і кадрах восенню 2021 года.

Спісы на звальненне і пошук карты паляка

На прадпрыемстве перыядычна прыходзяць спісы людзей, якіх трэба звольніць. Таксама выяўляюць супрацоўнікаў, якія маюць карту паляка.

«З апошняга — прыйшоў загад разабрацца з усімі, хто мае карту паляка. Маўляў, такія людзі не павінны працаваць у дзяржаўным прадпрыемстве, калі не адмовяцца ад яе».

Чытайце таксама: 700 медыкаў шукаюць у Гродзенскай вобласці — недахоп можа быць большым

Пра тое, што ў розныя філіялы «Гроднаэнэрга» прыходзяць спісы на звальненне, пісалі і раней. Пра такі спіс у Гродне стала вядома ў студзені 2023. Людзей, якія ў яго трапілі, трэба было звольніць да траўня. У красавіку стала вядома пра спісы на звальненне ў Ашмянскіх электрычных сетках (філіял «Гроднаэнэрга»). Прафесійныя здольнасці і досвед пры гэтым пад увагу не бяруцца. Аднак часам кіраўніцтву даводзіцца адкласці звальненне нелаяльнага да рэжыму Лукашэнкі супрацоўніка, бо замяніць чалавека няма кім, а без яго не абысціся.

Супрацоўнікі «Гроднаэнэрга» ў 2020 асудзілі гвалт і фальсіфікацыі

У жніўні 2020 года 668 супрацоўнікаў з розных філіялаў «Гроднаэнэрга» звярнуліся з лістом да старшыняў абл- і гарвыканкама, а таксама генеральнага дырэктара прадпрыемства. У звароце яны сцвярджалі, што не прызнаюць вынікаў прэзідэнцкіх выбараў, патрабавалі вызвалення ўсіх палітвязняў, правядзення новых выбараў, пакарання сілавікоў, якія выступілі супраць народа. Пасля гэтага да «Гроднаэнэрга» пачалі з увагай ставіцца сілавыя структуры.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Гродзенскі «Кронан Парк Гатэль» прызналі найлепшым гатэлем ў краінах СНД

Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…

7 красавіка 2025

У Беларусі рэзкі рост пазбаўлення бацькоўскіх правоў — дасягнулі «рэкорду» за апошнія 9 гадоў

У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…

7 красавіка 2025

Гродзенец набіў татуіроўку ў памяць рэпера Пашы Тэхніка

Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…

7 красавіка 2025

Нерухомасць тыдня: на Дзевятоўцы прадаюць кватэру з чарапашкамі-ніндзя і аб’ёмнай картай свету на сцяне

На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…

4 красавіка 2025

Лакацыі паводле фільмаў пра вайну, парад і ўзяцце Тэкстыльшчыкаў замест Рэйхстага. Што плануюць у Гродне на 9 траўня?

У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…

4 красавіка 2025

У Гродне падаражэў праезд у гарадскім транспарце — і на прыгарадных маршрутах

З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…

4 красавіка 2025