Антыкварная крама на вуліцы Маставой. Крыніца: Instagram/irinavarkulevich
Крама-салон «Антыквар» адкрылася ў Гродне ў канцы верасня 2023. Там можна набыць дызайнерскія вырабы, а таксама антыкварныя мэблю і жырандолі канца XIX — першай паловы ХХ стагоддзя. Упадабаныя тавары могуць даставіць па ўсім свеце.
«Тавар адаптаваны пад любы гаманец: ёсць невялікія рэчы, якія ідэальна ўпішуцца ў інтэр'ер», — напісана на старонцы крамы ў Instagram.
Крама размяшчаецца на першым паверсе будынка БІП (былога тонкасуконнага камбіната) на вуліцы Маставой, 39. Працуе штодзённа з 10:00 да 19:00.
Класічны журнальны столік з мармуровай сталешніцай сярэдзіны XX стагоддзя, дэкараваны бронзавымі накладкамі з керамічнымі ўстаўкамі, можна набыць за 1200 рублёў.
Складны драўляны пісьмовы стол першай паловы XX стагоддзя прадаюць за 750 рублёў. Працоўная паверхня абіта скурай, у стале ёсць замок, а ў камплект уваходзіць нож для лістоў.
Некалі антыкварыятам гандлявала кропка Antiq у ГЦ «Мока» на Горкага. Існаваў таксама антыкварыят Шпакоўскага на Савецкай, але ўласнік з’ехаў за мяжу. Восенню 2021 года пара гродзенцаў Артура і Вікторыя Ціс адкрылі антыкварную краму Ol’tis, якая працавала на Ажэшкі. Але ў выніку яны пераехалі ў Мінск і зараз працуюць у сталічным ГЦ «Замак».
Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…
У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…
Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…
На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…
У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…
З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…