Каля візавага цэнтра ў Гродне. Фота ілюстрацыйнае: Hrodna.life
Былі сітуацыі, калі людзі прыходзілі забраць польскую візу, а ў візавым цэнтры іх чакалі супрацоўнікі КДБ. Замест паездкі ў Польшчу яны трапілі ў турму, піша польская газета Wyborcza са спасылкай на свайго інфарматара. Падобна на тое, што дадзеныя злівалі самі візавыя цэнтры.
Пасярэднікам у выдачы віз у Беларусі з’яўляюцца візавыя цэнтры, якія належаць буйной індыйскай кампаніі VFS Global. З 2021 года яна стала манапалістам. Магчыма, што VFS Global супрацоўнічае з беларускім рэжымам.
«Тут няма ніякіх выключэнняў. Кожная кампанія па кожным запыце спецслужбаў павінна была падаць увесь набор інфармацыі аб кліентах», — патлумачылі журналістам прадстаўнікі арганізацыі былых беларускіх сілавікоў «Белпол».
VFS Global павінна была перадаваць беларускім спецслужбам падрабязную інфармацыю пра людзей, якія спрабуюць пазбегнуць рэпрэсій пасля пратэстаў, уключна з інфармацыяй аб іх сям'і, і нават адбіткі пальцаў, якія патрабаваліся пры падачы заявак на візу. У офісах пасрэднікаў ставілі пасткі для тых, каго шукалі за ўдзел у пратэстах: там іх чакалі і арыштоўвалі КДБісты, распавёў інфарматар выдання.
Акрамя таго, з 2022 года для рэгістрацыі на візу ўвялі абавязковую ідэнтыфікацыю праз сістэму міжбанкаўскай ідэнтыфікацыі.
У Беларусі дзейнічае «лічбавае гестапа». Гэта Аператыўна-аналітычны цэнтр, праз які праходзяць усе дадзеныя карыстальнікаў, і ён ўлоўлівае інфармацыю пра ворагаў рэжыму. Калі хтосьці падае заяву на візу, службы адразу бяруць яго на прыцэл, распавялі ў «Белпол». Такім жа чынам КДБ атрымлівае інфармацыю пра тое, ці ёсць у заяўніка «карта поляка».
Пасля выбараў 2020 года і задушаных пратэстаў многія беларусы спрабавалі ўцякаць з краіны ад рэпрэсій. Кантакт з польскім консулам быў практычна немагчымым — тэлефонныя лініі і сайт амбасады ў Мінску былі заблакаваныя. Тых, каму ўдалося абысці гэтую праблему, польскія дыпламаты адпраўляліся ў візавыя цэнтры.
Пры гэтым кампанію-пасярэдніка падазравалі ў супрацоўніцтве са спецслужбамі аўтарытарных дзяржаў цягам многіх гадоў, піша Wyborcza.
Акрамя таго, у пачатку восені ў Польшчы здарыўся «візавы скандал», падчас якога звольнілі намесніка міністра ў справах замежнікаў Пятра Ваўжыка. Яго абвінавацілі ў стварэнні механізму спрошчанага прыцягнення працоўных мігрантаў з прыкладна 20 краін Блізкага Усходу і Азіі ў колькасці да 400 тысяч чалавек у Польшчу праз сакрэтныя інструкцыі для консульстваў і фірмаў-пасярэднікаў — для хуткай выдачы віз людзям у гэтых краінах.
І ў VFS Global, і ў польскім МЗС пытанні газеты Wyborcza аб сітуацыі праігнаравалі.
Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…
У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…
Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…
На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…
У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…
З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…