Суд Ленінскага раёна Гродна 10 кастрычніка прызнаў экстрэмісцкай інфармацыяй электронную пошту [email protected]. Гэта пошта рэгіянальнага праекта «Волковыск.BY». Раней яго прызналі экстрэмісцкім фарміраваннем.
Таксама экстрэмісцкай інфармацыяй прызналі:
- Старонку ў Instagram stachkomgrodnopromstroj.l,
- Telegram-канал «Волковыск.Бай — твои новости»,
- Telegram-чат «Волковыск.Бай — Chat»,
- Суполку «ВКонтакте» пад назвай «ВОЛКОВЫСК ONLINE»,
- Суполку ў Facebook пад назвай «Волковыск.BY»,
- Суполку ў Twitter пад назвай «volkovysk»,
- Сайт «Волковыск.BY — новости Волковыска, Гродненской области и Беларуси. Объявления, погода, актуальные курсы валют»,
- Лагатып «Волковыск.BY» — квадракруг (сквіркл), падзелены на палову па дыяганалі па прынцыпе «інь янь», ніжняя частка якога шэрага колеру, а верхняя — сіняга колеру з выявай сілуэту галавы жывёльнага белага колеру.
Суд Лідскага раёна Гродзенскай вобласці 9 кастрычніка прызнаў экстрэмісцкімі YouTube-канал «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» і яго лагатып, які ўяўляе сабой фатаграфію з акцыі пратэсту, на якой адлюстраваны бел-чырвона-белыя палотнішчы з сімволікай «Пагоня».
Чытайце таксама: Як не стаць экстрэмістам ў Беларусі? Юрыст — аб пакаранні за падпіску, лайк і рэпост