Дзяніс Швыркін. Фота: Facеbook героя
Памерлага ў эміграцыі Дзяніса Швыркіна 12 кастрычніка пахавалі на радзіме ў Гродне. У пачатку кастрычніка яму правялі ўскрыццё. Ён памёр 23 верасня праз праблемы з сэрцам.
42-гадовы Дзяніс памёр у эміграцыі, у якую выехаў пасля затрымання ў верасні 2023 года за распаўсюджванне экстрэмісцкіх матэрыялаў. У мужчыны засталася жонка і дачка.
Дзяніс — юрыст, прадпрымальнік, працаваў у МТС, лагістычнай кампаніі, Wildberries. Быў у актывізме са студэнцкіх гадоў. Супрацоўнічаў з арганізацыяй «Ратуша» Аляксандра Мілінкевіча, стварыў адну з першых у Беларусі моладзевых Школ Правоў Чалавека, займаўся рэгіянальнымі выдавецкімі праектамі.
Быў удзельнікам ініцыятыўнай групы па рэгістрацыі партыі «Разам», якую анансавала каманда Віктара Бабарыка, дэлегатам платформы «Сход». Удзельнічаў у перамовах з уладамі горада і сілавікамі як прадстаўнік грамадскасці.
Чытайце таксама: У эміграцыі памёр гродзенскі актывіст Дзяніс Швыркін
Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…
У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…
Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…
На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…
У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…
З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…