Навіны

У каледж мастацтваў на БЛК прыходзілі сілавікі

У Гродзенскі дзяржаўны каледж мастацтваў раніцай 11 кастрычніка 2023 года прыйшлі сілавікі. Супрацоўнікаў выклікалі на размовы, людзі тэрмінова вычышчалі тэлефоны, паведаміла «Наша Ніва».

Гродзенскі дзяржаўны каледж мастацтваў. Крыніца: vk.com/artcollege1

Некаторых супрацоўнікаў каледжа выклікалі на размову з сілавікамі ў цывільным да кіраўніцтва ўстановы. У мабільных тэлефонах супрацоўнікаў шукалі «няправільныя» падпіскі. Таксама да сілавікоў выклікалі некаторых студэнтаў каледжа.

Пра сілавікоў хутка даведаліся ва ўсім каледжы

Інфармацыя пра візіт сілавікоў хутка разышлася па ўстанове. Людзі тэрмінова вычышчалі свае тэлефона, выходзілі з чатаў і адпісваліся ад таго, што можа прыцягнуць увагу і выклікаць падазрэнні ў час праверкі.

Чытайце таксама: Сілавікі пачалі крымінальную справу супраць 60 чалавек — за арганізацыю марафону салідарнасці з палітвязнямі

Падзяліцца

Апошнія запісы

Гродзенскі «Кронан Парк Гатэль» прызналі найлепшым гатэлем ў краінах СНД

Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…

7 красавіка 2025

У Беларусі рэзкі рост пазбаўлення бацькоўскіх правоў — дасягнулі «рэкорду» за апошнія 9 гадоў

У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…

7 красавіка 2025

Гродзенец набіў татуіроўку ў памяць рэпера Пашы Тэхніка

Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…

7 красавіка 2025

Нерухомасць тыдня: на Дзевятоўцы прадаюць кватэру з чарапашкамі-ніндзя і аб’ёмнай картай свету на сцяне

На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…

4 красавіка 2025

Лакацыі паводле фільмаў пра вайну, парад і ўзяцце Тэкстыльшчыкаў замест Рэйхстага. Што плануюць у Гродне на 9 траўня?

У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…

4 красавіка 2025

У Гродне падаражэў праезд у гарадскім транспарце — і на прыгарадных маршрутах

З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…

4 красавіка 2025