Рэканструкцыю былога піўзавода ў Гродне выканалі больш чым на палову. Адкрыць лакацыю для гасцей абяцаюць у сярэдзіне 2024 года. Пра гэта тэлеканалу «Беларусь 4 Гродна» расказаў намеснік дырэктара ТАА «МБА Інвестмент» Аляксандр Заглубоцкі.
На дадзены момант каштарыс выкананых прац — больш за $ 2 млн. Зараз у будынку праводзяць інжынерныя камунікацыі, а да наступлення халадоў плануюць скончыць вонкавыя працы.
Унутры будынка залілі перакрыцці паміж паверхамі, а ў памяшканнях залілі чарнавую падлогу. У будынку ўсталявалі драўляныя вокны сучаснай вытворчасці.
Аднаўляюць лесвіцу XIX стагоддзя
На піўзаводзе пачалі аднаўляць часткова страчаную літую чыгунную лесвіцу XIX. Не ёй трэба аднавіць 12 ступеняў, 14 прыступак і 30 балясін. Для іх вытворчасці распрацавалі 3D мадэль ступеняў і перадалі на вытворчасць. Лесвіцу плануюць аднавіць у першапачатковым выглядзе.
Будзе сцэна і парк
На набярэжнай плануюць пабудаваць тэрасы і парк палацавага перыяду. Таксама на тэрыторыі піўзавода з’явіцца сцэна для выступаў музыкаў. У будынках былога завода будуць бізнес-цэнтр, музей, міні-бровар і кафэ.
Чытайце таксама: На гродзенскім піўзаводзе адкапалі сутарэнні, якіх не было на планах