Навіны

Нерухомасць тыдня: купіць кватэру з гамакам і люстраной чорнай столлю

У Гродне прадаецца кватэра, дзе можна паляжаць у гамаку, паглядзець на чырвоныя карціны, лога рок-гуртоў і байкерскіх рухаў і выяву дзядзькі Сэма. Гэта трохпакаёвая кватэра на вул. Крамко, 3. «Бонусам» ідзе кабінет, пад які пераабсталявалі лоджыю. Кватэра гатова да пражывання.

Кватэра знаходзіцца на першым паверсе дзевяціпавярховіка. Агульная плошча — 75 кв.м.

На кухні ёсць уся тэхніка — духавая шафа, газавая панэль, выцяжка, посудамыйная машына, халадзільнік. Гэта тэхніка знакамітых брэндаў, сцвярджаюць прадаўцы. З кухні ёсць выхад на лоджыю. Яна зашклёная, уцеплена і абсталявана пад кабінет. Ёсць абсталяваная ячэйка ў склепе. У кватэры таксама ёсць чатыры ёмістых шафы-купэ — у пакоях, у калідоры і ў нішы паміж пакоямі.

У спальні - ложак з незвычайным падгалоўем. У пакоі ёсць як мінімум дзевяць карцін з яркімі колерамі. Такія ж колеры ў дэкоры — на падушках і лямпе. Таксама ў памяшканні ёсць столік, камод з тэлевізарам і паліцы. Колеры мэблі - бэжавы, чорны і белы. У другім пакоі — два спальныя месцы, гамак, паліцы з карцінкамі і сталы. На сцяне — лавец сноў, на падлозе — дыван. У трэцім пакоі - шэрыя, чорныя і чырвоныя колеры, канапа, сэрцайкі на сцяне і жывыя кветкі.

Кантрасным выглядае калідор — ён афарбаваны чырвонай фарбай. Мэбля і дэкор тут — белыя і цёмна-карычневыя. На сцяне — карціны пад стаць, гітара і лога The Beatles. На кухні - зялёная канапа з чырвонымі падушкамі, яркая кухня з падсветкай і люстраная чорная столь.

Таксама абяцаюць прыстойных суседзяў. Дом размешчаны ў месцы тупіковай стаянкі для аўто. Гэта выключае сталы рух транспарта. Ёсць дзіцячая пляцоўка і сістэма відэаназірання. Побач дзіцячы сад, крамы, супермаркеты, аптэкі, гандлёвы цэнтр Triniti, лясны масіў і Нёман.

Кошт — $ 57 900. Рыэлтары гатовыя дапамагчы прадаць вашу нерухомасць для пакупкі гэтай або прыцягнуць крэдыт.

Чытайце таксама: Нерухомасць тыдня: кватэра з 50 адценнямі белага прадаецца ў Гродне

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродне з’явіцца больш пляцовак для выгулу сабак

Плануецца, што ў кожным раёне з’явіцца па дзве новыя пляцоўкі для выгулу хатніх жывёл. Адпаведны…

22 лістапада 2024

Гродзенскага актывіста Ежы Грыгенчу завочна асудзілі на 6 гадоў калоніі

Гродзенскі абласны суд прызнаў Ежы Грыгенчу вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў. Яму прызначылі шэсць гадоў…

21 лістапада 2024

Блогер з Гродна Аляксей Саўко з’явіўся ў майцы «Команда Путина»

Блогер з Гродна Аляксей Саўко з ростам у 136 см апублікаваў фота ў футболцы “Команда…

21 лістапада 2024

У Гродне з’явіўся першы 3D-экран — яго размясцілі на фасадзе Triniti

Экран вышынёй 7 метраў з’явіўся на фасадзе гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы. Гэта…

21 лістапада 2024

Белстат: Турыстаў у Гродзенскай вобласці стала менш у 20 разоў. Тлумачым, чаму насамрэч сітуацыя значна лепш

Гродзенская вобласць страціла лідарскую пазіцыю па колькасці арганізаваных турыстаў. Цяпер сярод найбольш папулярных напрамкаў —…

21 лістапада 2024

КДБ увёў у Гродне рэжым контртэрарыстычнай аперацыі

Аперацыя праводзіцца на тэрыторыі Гродна і Гродзенскага раёна ў рамках камандна-штабных вучэнняў сілавікоў. На час…

21 лістапада 2024