Лідскі малочна-кансервавы камбінат. Фота: lidanews.by
Міліцыя прыйшла на Лідскі малочнакансервавы камбінат. 6 кастрычніка за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у інтэрнэце там затрымалі некалькі супрацоўнікаў. Пра гэта паведамілі ў мясцовым праўладным канале.
Сілавікі сцвярджаюць, што затрыманні будуць працягвацца.
Таксама на мінулым тыдні, 3 кастрычніка, сілавікі затрымалі на працы начальніка пажарнай аховы «Лідахлебапрадукт» Юрыя Мечыслававіча Авіжыча, паведамляе Telegram-канал «Задержания, суды в Лиде».
На пазамінулым тыдні на лідскім прадпрыемстве «Конус» праваахоўнікі таксама затрымалі некалькі супрацоўнікаў за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў. Верагодна, 9 кастрычніка справу як мінімум аднаго супрацоўніка «Конуса» разглядалі ў судзе Лідскага раёна. Гэта Арцём Юр’евіч Рэпкін — ягоная справа трапіла ў расклад судовых паседжанняў. У сацсетках мужчыны пазначана, што ён працуе на прадпрыемстве «Конус». Таксама судзяць Валянціна Станіслававіча Казлоўскага.
За апошні месяц сілавікі прыходзілі на 9 лідскіх прадпрыемстваў. На некаторыя з іх прыходзяць і «паўторна». Пачалося ўсё з затрыманняў на фестывалі LIDBEER. Эксперты кажуць, што гэта «адпрацоўка рэгіёну». Магчыма, сігнал паступіў з «цэнтра».
Чытайце таксама:
Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…
У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…
Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…
На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…
У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…
З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…