Вынікі шквалістага ветру ў Гродзенскай вобласці. Фота: МНС
Падраздзяленні МНС Гродзенскай вобласці больш за 50 разоў выязджалі на ўборку дрэваў, якія ўпалі, у выхадныя 7−8 кастрычніка. Занятыя рамонтамі былі і аварыйныя брыгады электрасетак. Прычынай аварый былі парывы ветру, якія дасягалі 24 м/с.
У Гродне выратавальнікі распілоўвалі дрэвы, якія ўпалі ў дварах і на праезную частку па вуліцах Камарова, Шчорса, Панямуньскай, Суворава і Томіна. У Астравецкім раёне паваленае дрэва пашкодзіла прыпаркаваны аўтамабіль.
Падаючыя дрэвы і галіны парушалі электразабеспячэнне ў 275 населеных пунктах ва ўсіх 17 раёнах вобласці. Аднаўлялі яго аварыйныя брыгады электрасетак.
Ветранае надвор’е захавалася ў Гродзенскай вобласці і агулам у Беларусі і 8 кастрычніка. На Гродзеншчыне зафіксавалі 41 дрэва, якое ўпала. Адно з іх пашкодзіла аўтамабіль.
Паводле звестак «Белэнерга», 8 кастрычніка ў Гродзенскай вобласці моцны вецер парушаў электразабеспячэнне 188 населеных пунктаў. Па стане на 06.00 9 кастрычніка без электразабеспячэння заставаліся 8 населеных пунктаў Гродзенскай вобласці.
У Гродзенскай, Мінскай і Віцебскай абласцях электрасеткі пацярпелі ад ветру больш за ўсё, расказалі ў «Белэнерга».
Ніхто з людзей ад ветра 7−8 кастрычніка не пацярпеў. Паводле інфармацыі «Гроднаэнерга», аранжавы ўзровень небяспекі захоўваецца ў Беларусі і 9 кастрычніка. Вецер будзе дасягаць 15−20 м/с.
МНС нагадвае, што ў выпадку шквалістага ўзмацнення ветру трэба:
У выпадку ўзнікнення пагрозы для жыцця або здароўя паведамляйце пра гэта ў службу выратавання па тэлефонах 101 ці 112.
Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…
На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…
У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…
З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…
У Гродне на Віленскай, 37 адкрыўся новы буцік-гатэль і рэстаран The Cult - і выклікаў…
Пакуль сады толькі заквітнеюць, ва ўстановах і крамах Гродна падрыхтавалі вясновыя фотазоны. Часта гэта гронкі…