Шэсць мужчын затрымалі ў Ваўкавыску Гродзенскай вобласці. “Пакаянныя” відэа з імі выклалі ў праўладным Telegram-канале.

Мужчын затрымалі за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў. Акрамя таго, двух затрыманых таксама абвінавацілі ва ўдзеле ў пратэстных маршах у 2020 годзе. Жыхар Ваўкавыска выходзіў на іх больш за дзесяць разоў.

Сілавікі адзначылі, што некаторыя затрыманыя ўжо былі судзімыя. Адзін – па арт. 205 КК “Крадзеж«, другі жыхар — па тым жа артыкуле і арт.317 КК “Парушэнне правілаў дарожнага руху”.

У канцы верасня затрымалі восем жыхароў Ваўкавыскага раёна, у тым ліку – супрацоўнікаў мясцовых прадпрыемстваў, «Беллакта» і намесніка галоўнага ўрача санаторыя «Пралеска».

Чытайце таксама: У Гродзенскім рэгіёне ідуць зачысткі: што кажуць эксперты аб масавых затрыманнях у райцэнтрах