У кінапрасторы mooon у гандлёва-забаўляльным комплексе Triniti да адкрыцця рыхтуюць новую кіназалу. Там будуць забаўкі для дзяцей.
У новай зале размесцяць канапы і дзіцячыя зоны для гульняў. Там дзеці змогуць гуляць наўпрост падчас кінасеанса.
Падобную залю ў жніўні 2023 года адкрылі ў кінапрасторы mooon у мінскім гандлёва-забаўляльным цэнтры Palazzo. Там арганізавалі сухі басейн, лабірынт і развіваючыя гульні.
Кінапрастора mooon адкрылі ў ГЗК Triniti ў сакавіку 2021 года. Mooon — пяцізальны кінатэатр сеткі Silver Screen. Гродна — першы абласны горад пасля Мінска, дзе адкрылі такі кінатэатр. У кінапрасторы можна не толькі глядзець фільмы. Там ёсць кафэ, забаўляльныя і гульнявыя зоны, крама з коміксамі, цацкамі і кнігамі, снэк-бар, зоны для фота і адпачынку.
Да 8 кастрычніка ў Гродне можна наведаць фестываль кароткаметражнага кіно MANHATTAN SHORT Film Festival. Там можна паглядзець 10 фільмаў з васьмі краінаў на тэму складанасцяў, якія чалавек стварыў сабе сам.
Чытайце таксама: Манхэтанскі кінафестываль зноў у Гродне. Дзе і што паказваюць сёлета?
Гродзенскі абласны суд прызнаў Ежы Грыгенчу вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў. Яму прызначылі шэсць гадоў…
Блогер з Гродна Аляксей Саўко з ростам у 136 см апублікаваў фота ў футболцы “Команда…
Экран вышынёй 7 метраў з’явіўся на фасадзе гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы. Гэта…
Гродзенская вобласць страціла лідарскую пазіцыю па колькасці арганізаваных турыстаў. Цяпер сярод найбольш папулярных напрамкаў —…
Аперацыя праводзіцца на тэрыторыі Гродна і Гродзенскага раёна ў рамках камандна-штабных вучэнняў сілавікоў. На час…
Байкеры выявілі ў Пышках дрот, нацягнуты на ўзроўні шыі. Відэа яны размясцілі ў TikTok. "Вось…