Навіны

1,2 млн рублёў укладуць у мемарыяльны комплекс у Смаргоні. Яго адкрылі амаль 10 гадоў таму — але ўсё яшчэ дабудоўваюць

Аб’екты ў мемарыяльным комплексе Першай сусветнай вайны ў Смаргоні абліцуюць натуральным каменем. Ім абкладуць пастаменты і падпорныя сцены. Таксама замовяць амаль 800 кв.м. гранітнага бруку («шашкі»).

Будаўніча-мантажны трэст № 41 праводзіць выбар пастаўшчыка на выраб і пастаўку 793 кв.м. гранітнай «шашкі» цёмна-шэрага колеру. Гэта каштуе 200 000 рублёў - іх возьмуць з уласных сродкаў. Тэрміны выканання замовы — з 20 па 31 кастрычніка 2023 года.

Таксама шукаюць субпадрадчыка для абліцоўвання гранітам ужо існуючых аб’ектаў: падпорных сцен, пастаментаў, карты ваенных дзеянняў, пляцоўкі капліцы. Цяпер яна ўсё выкананы з голага бетону. На кладку каменя выдаткуюць 1 000 000 рублёў. Работы павінны скончыцца да 22 снежня 2023 года.

Комплекс будуюць 10 год

Комплекс узводзіцца на месцы рэальных баёў 1915−1917 гг. на плошчы 130 гектар. Асноўную частку мемарыяла адкрылі ў 2014 годзе да стагоддзя да пачатку Першай сусветнай вайны. Тады ўзвялі не ўсе плануемыя аб’екты і хацелі дадаваць іх паступова.

Цяпер на тэрыторыі комплексу знаходзіцца капліца, дзве мемарыяльныя скрыні з зямлёй з месцаў пахавання салдат расійскай і нямецкай армій, карта баявых дзеянняў і тры скульптуры — «Бежанцы», «Салдаты Першай сусветнай вайны», «Крылаты геній салдацкай славы». Магчыма, мемарыял хочуць скончыць да 110-годдзя ў 2024 годзе.

Чаму менавіта ў Смаргоні

У час Першай сусветнай вайны ў Смаргоні 810 дзён вяліся баявыя дзеянні. Там праходзіла лінія руска-германскага фронта. Горад быў разбураны, а жыхарам прыйшлося ўцякаць — многія не вярнуліся. Загінулі тысячы людзей. Засталіся шматкіламетровыя лініі абароны, сістэмы камунікацый і могілкі.

Чытайце таксама:

Падзяліцца

Апошнія запісы

Матацыкліст усё ж зачапіў нацягнуты ў Пышках дрот — пасткі з’явіліся ў двух новых месцах

Нацягнуты паміж дрэвамі дрот, які знайшлі ў Пышках гродзенскія матацыклісты, апынуўся не адзінай небяспечнай пасткай…

25 лістапада 2024

TikTok: дыскабар з «гарлапанячай музыкай» на Савецкай папсаваў «вайб Гродна»

На вуліцы Савецкай у Гродне на месцы "Дзіцячага свету" адкрылі бар "На Луне". Мяркуючы па…

24 лістапада 2024

У Гродне робяць сувенірную карту для турыстаў. Толькі на рускай мове

"Гродна. Турыстычная карта для гасцей горада" выйдзе накладам 6000 штук. Усе асобнікі будуць толькі на…

23 лістапада 2024

Паміж могілкамі і «Гродна Азот» пабудуюць гандлёва-выставачны цэнтр

На таргі выставілі ўчастак каля кальцавой развязкі праспекта Касманаўтаў і вуліцы Карскага. Згодна з прызначэннем…

22 лістапада 2024

Google абнавіў спадарожнікавыя здымкі Гродна. Ацэніце маштабы гарадскіх будоўляў

Сэрвіс карт ад Google абнавіў спадарожнікавыя фатаграфіі Гродна. На іх можна ўбачыць найбуйнейшыя будоўлі горада,…

22 лістапада 2024

«Штосьці з фільмаў жахаў». Топ-3 месцаў у Гродне, якія гараджане абыходзяць за вярсту

Гродзенка Вікторыя Талкоўская апублікавала TikTok, у якім папрасіла гараджан назваць самыя змрочныя месцы Гродна. За…

22 лістапада 2024