Памяшканне на Карла Маркса. Фота: Магазин Недвижимости
У Гродне можна арандаваць памяшканне на першым паверсе двухпавярховага дома па вул. Маркса, 10. Памяшканне прапануюць выкарыстоўваць пад кафэ, гандлёвае памяшканне ці офіс. Раней там знаходзілася кафэ з кітайскай кухняй «Юань», адна з першых у Гродне піцэрый з дастаўкай «Go-Go Pizza», «Кальянная № 1», а яшчэ раней — папулярны 20 гадоў таму бар «Містэр Твістар».
Кавярня «Юань» адкрылася ў пачатку кастрычніка 2022 года. У меню было больш за 50 страў. Гатаваў іх дасведчаны кухар з Кітая з сертыфікатам 4-й катэгорыі прафесіі. Верагодна, акаўнт у Instagram вёў сам уладальнік — пасты былі напісаныя з характэрнымі для замежнікаў памылкамі. Акаўнт перастаў абнаўляцца ў чэрвені 2023 года. Тады ж аб’явілі аб зніжках 40%.
Памяшканне 1890 пабудовы знаходзіцца ў гістарычным цэнтры. Лакацыя забяспечвае выдатны пешаходны і аўтамабільны трафік ад Савецкай плошчы, сцвярджаюць арэндадаўцы.
Памеры памяшкання — 195,5 м ². Кошт арэнды: $ 10 за м.кв. Гэта значыць, усё памяшканне каштуе $ 1955 у месяц.
У памяшканні цэнтральныя камунікацыі: электразабеспячэнне, ацяпленне, водазабеспячэнне халоднае і гарачае. Інтэрнэт — оптавалакно. Ёсць супрацьпажарная сістэма.
У прыярытэце доўгатэрміновая арэнда. Ёсць магчымасць размяшчэння вонкавай рэкламы і рэкламы на фасадзе будынка.
Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…
На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…
У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…
З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…
У Гродне на Віленскай, 37 адкрыўся новы буцік-гатэль і рэстаран The Cult - і выклікаў…
Пакуль сады толькі заквітнеюць, ва ўстановах і крамах Гродна падрыхтавалі вясновыя фотазоны. Часта гэта гронкі…