Да 8 кастрычніка ў Гродне можна наведаць фестываль кароткаметражнага кіно MANHATTAN SHORT Film Festival. Там можна паглядзець 10 фільмаў з васьмі краінаў на тэму складанасцяў, якія чалавек стварыў сабе сам. Стужкі паказваюць у кінатэатры Mooon у гандлёва-забаўляльным комплексе Triniti.

Манхэтанскі фестываль кароткаметражнага кіно праводзяць у Беларусі ўжо 15-ы раз. Праграма складаецца з 10 фільмаў па 8-14 хвілін кожны. Цана білетаў: ад 19 да 38 рублёў. Агульны час прагляду фільмаў амаль 2,5 гадзіны.
У мінулыя гады Манхэтанскі фестываль праходзіў у Гродне ў кінатэатры “Чырвоная зорка”, але сёлета яго ў афішы дзяржаўнага кінатэатра няма.
Якія фільмы паказваюць на фестывалі
Складанасці, якія чалавек стварыў сабе сам – галоўная тэма сёлетняга фестывалю. Напрыклад, чалавек апынуўся ў машыне, якая кіруецца голасам, і не ўлічыў, што заікаецца – фільм “Галасавы памочнік”. Як гэта – набыць сваю першую чадары (накідка ў ісламе) і назаўжды закрыць твар ад свету – фільм “Жоўты”. Двое ў падлодцы на вялікай глыбіні і няпростае рашэнне – фільм “Змрок”. Або плытка, якая прайграе ўспаміны – фільм “Плытка”.
Чытайце таксама: Дырэктар гродзенскіх кінатэатраў, які судзіся з Hrodna.life, узначаліў «Беларусьфільм»
Гледачы самі абіраюць найлепшы фільм
Гледачы змогуць абраць сярод 10 фіналістаў найлепшы фільм і найлепшага актора. Пераможцаў аб’явяць на сайце manhattanshort 9 кастрычніка. У Беларусі вынікі галасавання апублікуюць у сацыяльных сетках фестывалю ў Беларусі. Усе кароткаметражныя фільмы-фіналісты аўтаматычна атрымоўваюць кваліфікацыю на “Оскар”.


