Гродна вылучаецца сярод іншых абласных цэнтраў (акрамя Мінска) сваімі гандлёва-забаўляльнымі аб’ектамі і цікавымі арандатарамі. У іншых вялікіх гарадах Беларусі амаль няма падобных установаў. Агляд апублікавала кампанія «Каліерз Інтэрнэшнл».
Сучасных няма, а састарэлыя запоўненыя
Гандлёва-забаўляльныя цэнтры ў большасці абласных гарадоў Беларусі састарэлыя. Але іх гандлёвыя плошчы запоўненыя значна лепш, чым у Мінску, дзе шмат памяшканняў прастайвае. Вакантных месцаў у гандлёвых цэнтрах абласных гарадоў у два-чатыры разы менш чым у Мінску. Пры гэтым ніжняя цана арэнды падобная да сталічных коштаў.
Гродна — выключэнне сярод абласных цэнтраў
Сярод беларускіх гарадоў вылучаецца Гродна. Агулам у Гродне 193,5 тыс. кв. м., якія можна арэндаваць у 14 гандлёвых цэнтрах. Гэта найбуйнейшы паказчык на 1000 жыхароў сярод абласных цэнтраў.
У горадзе ёсць гандлёвы цэнтр Trinity з плошчай 63,2 тыс. кв.м. Па гэтым паказчыку ён блізкі да мінскіх гандлёва-забаўляльных цэнтраў «Карона-Замак» і «Дана Молл». Дзякуючы Triniti Гродна і пераўзыходзіць іншыя гарады.
Акрамя гэтага, у Гродна прыцягнулі найбольш брэндавых сеткавых арандатараў. Сярод іх польскія, іспанскія, расійскія і турэцкія брэнды.
Сярэдняя плошча гродзенскіх гандлёвых цэнтраў - 13,8 тыс. кв.м. Паводле кампаніі «Каліерз Інтэрнэшнл», гэта значна больш за іншыя беларускія гарады. Пры гэтым пасля 2019 года ў Гродне будуюцца толькі параўнальна невялікія ГЦ ў новых раёнах, напрыклад, на вуліцы Саяпіна ў Грандзічах. Гродна ў бліжэйшы час можа дагнаць Брэст, дзе будуюць шматфункцыйны комплекст мінскай кампаніі «Сігмаполюс». Гэта будзе другі другі па велічыні гандлёва-забаўляльны цэнтр у беларусіх рэгіёнах.
Чытайце таксама: У Гродне больш не будзе «Нёмана»: яго чакае рэканструкцыя і рэбрэндынг
Заробкі выраслі, але месцаў для выдаткоўвання грошай няма
У жыхароў рэгіёнаў у 2023 годзе выраслі заробкі. Таксама сталі дасяжней спажывецкія крэдыты, напісала выданне «Беларусы і рынак». На іх думку, гэтыя фактары стымулююць попыт, але жыхарам беларускіх абласных цэнтраў няма дзе спажываць.