Навіны

У Гродна закрываюць «Эпалет» пасля чвэрці стагоддзя працы. Якім яго запомняць гродзенцы?

Гродзенскі начны клуб «Эпалет» абвясціў аб развітальных вечарынках пасля амаль 25 гадоў працы. Клуб закрываецц ў сувязі з продажам будынка Дома афіцераў, у якім ён знаходзіўся. Паглядзелі, якім яго запомняць гродзенцы.

Развітальных вечарынак запланавалі некалькі: 23, 24, 29 і 30 верасня. У Гродне клуб вядомы сваёй неадназначнай рэпутацыяй.

Гродзенцы пра «Эпалет»

«О, якія эпічныя бойкі даводзілася бачыць на ганку гэтай установы… Памятаю як эпічна ад удару нагой адной дзяўчыны, іншая ляцела з ганка праз драбінчасты праём на асфальт… Я такое бачыў толькі ў фільме „Спарта“. А вы падумалі куды зараз пойдуць усе гэтыя цудоўныя людзі? аматары каўбойскага 🤠 бара Эпалет…», — напісаў карыстальник andrei_adk_ у каментарах у Instagram блога S13 [тут і ніжэй пунктуацыя аўтараў захаваная — Hrodna.life].

Уваход у клуб «Эпалет». Фота: Яндекс.Карты

«Эпоха сыходзіць… шнары застаюцца», — канстатуе ніжэй saneksai288821h. «Будзе развітальная масавая бойня😂😂😂», — мяркуе ivan.shv18h.

«Не быў там гадоў 10!!! Але ўсё роўна сустрэліся знаёмыя якія наведваюць гэтую ўстанову !!! Музыка на троечку !!! Бармэн Вован да гэтага часу!!! Кантынгент розны !!! Але мне здалося што гадоў 10 таму было лепш!!!" — напісаў адзін з карыстальнікаў Яндэкс.Карт пад імем Alexander Tomson 20 чэрвеня 2023 года ў водгуках аб месцы.

«Колькі жыву ўсё там. Лепш месца няма дзе можна адпачыць. Хочаш целам хочаш душой адпачывай», — прызнаецца ў любові да клуба Oleg Kazak ў водгуках на Google-картахгод таму. «Мяне ў студэнцкія гады тут „парэзалі“)))», — успамінае карыстальнік Google пад імем Дзмітрый Матукевіч. Ежу ён ацаніў на «2», сэрвіс на «1», атмасферу на «3».

«Усе раней напісаныя водгукі слушныя, але за гэтую атмасферу яго і любяць!!! … дзіўныя людзі, лёгкадаступныя дзяўчаты, можна расслабіцца і тварыць што хочаш!!!», — піша ніжэй Maksim Mironov.

«Сканчаецца старая эпоха, пачынаецца новая не такая вясёлая як у нашай маладосці😟 У нас быў Stop Line, Parlament, Flint… Каўбойскі клуб закрываюць «Эпалет» ці як яго старая назва была «Ева», адзінае месца дзе можна было і пабіцца і дзяўчат запрасіць з працягам…" — настальгуе Андрэй Саванец.

Будынак, дзе размешчаны клуб, прадавалі 7 гадоў

Будынак былога Дома афіцэраў у Гродне прадалі з аўкцыёну 28 красавіка 2023 года. Там мусіць з’явіцца аб’ект грамадскага прызначэння. Ці будзе там які-небудзь клуб, пакуль невядома.

Будынак 1939 года пабудовы ў стылі канструктывізму прадалі па кошце кватэры. Першапачатковая цана была чатыры базавыя велічыні - 148 рублёў. У ходзе таргоў яна вырасла да 239 тыс. рублёў (больш за $ 80 тыс.). Да гэтага Дом афіцэраў (у 1930-х — «Dom Strzelca») спрабавалі прадаць больш за 15 разоў.

Чытайце таксама: «Эпалет», «Табак» і «Калабкі». Пра што раней жартавалі гродзенцы ў інтэрнеце

Падзяліцца

Апошнія запісы

Гродзенскі «Кронан Парк Гатэль» прызналі найлепшым гатэлем ў краінах СНД

Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…

7 красавіка 2025

У Беларусі рэзкі рост пазбаўлення бацькоўскіх правоў — дасягнулі «рэкорду» за апошнія 9 гадоў

У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…

7 красавіка 2025

Гродзенец набіў татуіроўку ў памяць рэпера Пашы Тэхніка

Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…

7 красавіка 2025

Нерухомасць тыдня: на Дзевятоўцы прадаюць кватэру з чарапашкамі-ніндзя і аб’ёмнай картай свету на сцяне

На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…

4 красавіка 2025

Лакацыі паводле фільмаў пра вайну, парад і ўзяцце Тэкстыльшчыкаў замест Рэйхстага. Што плануюць у Гродне на 9 траўня?

У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…

4 красавіка 2025

У Гродне падаражэў праезд у гарадскім транспарце — і на прыгарадных маршрутах

З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…

4 красавіка 2025