Дзяніс Швыркін. Фота: Facebook героя
Пра смерць гродзенскага актывіста Дзяніс Швыркіна 24 верасня паведамілі ў яго Facebook. Напярэдадні ён выехаў у эміграцыю пасля затрымання. Яму было 42 гады.
Паводле інфармацыі Hrodna.life, мужчына памёр вечарам 23 верасня. Прычынай сталі праблемы з сэрцам.
«У часы ўсеагульнай хлусні казаць праўду — гэта экстрэмізм. Джордж Оруэл. Бывай, любая мая Гародня, да пабачэння, мілая мая Радзіма. Я веру, што мы яшчэ ўбачымся. А пакуль цяжка. Вельмі-вельмі цяжка…», — напісаў ён у сваім апошнім пасце ў Facebook.
Дзяніс Швыркін — юрыст, прадпрымальнік, працаваў у кампаніі МТС, пазней у лагістыцы, апошнім часам — у Wildberries.
У грамадскім актывізме са студэнцкіх часоў, супрацоўнічаў з арганізацыяй «Ратуша» Аляксандра Мілінкевіча, быў стваральнікам адной з першых у Беларусі моладзевых Школ Правоў Чалавека, займаўся рэгіянальнымі выдавецкімі праектамі.
У 2020 годзе падтрымліваў Віктара Бабарыку, стаў удзельнікам ініцыятыўнай групы па рэгістрацыі партыі «Разам», якую анансавала каманда Бабарыкі. Тады ж, у жніўні 2020, Дзяніс Швыркін удзельнічаў у перамовах з уладамі горада і сілавікамі як прадстаўнік грамадскасці. Пазней далучыўся да платформы «Сход», якая мела быць альтэрнатывай афіцыйнаму Усебеларускаму народнаму сходу, але праіснавала нядоўга з-за масавых рэпрэсій.
У верасні 2023 года Дзяніса Швыркіна затрымлівалі за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў. Ён выйшаў на волю са штрафам.
UPD 6 кастрычніка. У пачатку кастрычніка правялі выкрыццё цела Дзяніса Швыркіна. Цяпер трэба пачакаць заключэння аб выкрыцці і заключэння, што смерць не носіць крымінальнага характару. Гэта можа заняць некалькі тыдняў. Тады цела можна будзе вывезці ў Беларусь.
Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…
У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…
Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…
На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…
У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…
З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…