Навіны

Дзень без аўтамабіля пройдзе ў Гродне — кіроўцам прапануюць бясплатны праезд

У сусветны Дзень без аўтамабіля 22 верасня прынята адмаўляцца ад асабістага аўтатранспарту і выбіраць экалагічную альтэрнатыву — грамадскі транспарт, ровар і іншае. Каб гродзенскім кіроўцам было прасцей пакінуць машыну дома, ім прапануюць цэлы дзень карыстацца грамадскім транспартам бясплатна.

Каб скарыстацца магчымасцю, трэба будзе прад’явіць пасведчанне кіроўцы і тэхпашпарт на машыну.

Напярэдадні Дня без аўтамабіля ДАІ Гродна сумесна са спецыялістамі Гродзенскай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя правяралі, ці пройдзены ў вадзіцеляў тэхагляд, і якое дакладнае ўтрыманне шкодных рэчываў у выхлапных газах аўтамабіля. Замеры праводзілі цягам двух дзён.
З 40 спыненых машын перавышэнне нормы ў выхлапных газах знайшлі ў сямі, паведамляе «Гродно Плюс». Пакуль кіроўцам выпісалі папярэджанні, але за такое парушэнне прадугледжана і адміністрацыйная адказнасць.

Па статыстыцы, больш за 80% выкідаў у атмасферу адбываецца менавіта ад транспартных сродкаў, распавёў начальнік Гродзенскай гарадской і раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Андрэй Пісанка. Гродна лічыцца самым аўтамабілізаваным з беларускіх гарадоў.

Чытайце таксама: Гродна, дыхай глыбей! Што з паветрам у самым аўтамабілізаваным горадзе Беларусі

Падзяліцца

Апошнія запісы

Гродзенец набіў татуіроўку ў памяць рэпера Пашы Тэхніка

Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…

7 красавіка 2025

Нерухомасць тыдня: на Дзевятоўцы прадаюць кватэру з чарапашкамі-ніндзя і аб’ёмнай картай свету на сцяне

На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…

4 красавіка 2025

Лакацыі паводле фільмаў пра вайну, парад і ўзяцце Тэкстыльшчыкаў замест Рэйхстага. Што плануюць у Гродне на 9 траўня?

У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…

4 красавіка 2025

У Гродне падаражэў праезд у гарадскім транспарце — і на прыгарадных маршрутах

З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…

4 красавіка 2025

«Інтэр'еры з Pinterest» і «цэны як у Венецыі». У Гродне адкрылі буцік-гатэль The Cult на месцы знесенага гістарычнага будынка

У Гродне на Віленскай, 37 адкрыўся новы буцік-гатэль і рэстаран The Cult - і выклікаў…

2 красавіка 2025

Гронкі кветак, люстэркі і ружовае футра. У Гродне з’явіліся вясновыя фотазоны

Пакуль сады толькі заквітнеюць, ва ўстановах і крамах Гродна падрыхтавалі вясновыя фотазоны. Часта гэта гронкі…

2 красавіка 2025