Уваход ва ўстанову Munterra на вуліцы Савецкая, 31. Крыніца: Instagram
У Гродне рыхтуюць да адкрыцця рэстаран Munterra. Ён заняў паўпадвальнае памяшканне на Савецкай, 31. Там раней шмат гадоў працавала адна з першых у Гродне піцэрый «Рэтра піца».
Новая ўстанова ўжо з’явілася на Google Maps, дзе апублікавалі час працы:
панядзелак — чацвер, нядзеля — з 12:00 да 00:00
пятніца — субота — з 12:00 да 06:00
Зараз у рэстаран шукаюць павароў і супрацоўнікаў. Адміністрацыя гатовая заплаціць таму, хто парэкамендуе супрацоўніка.
У Маскве ў 2021 годзе адкрылі рэстаран аўтарскай кухні Munterra. Яго пазіцыянуюць як атмасфернае лаўндж-месца прыцягнення культуры і аматараў прадуманых установаў. Шрыфт лагатыпа гродзенскага рэстарана цалкам супадае з маскоўскім. Верагодна, у Гродне рэстаран адкрываюць як франшызу маскоўскага. Таксама не выключаны плагіят.
Чытайце таксама: У Гродне адкрылі марціні-бар — з салатам з васьмінога і кальянам
У 2004 годзе ў гэтым памяшканні адкрылася адна з першых гродзенскіх піцэрый — «Рэтра піца». Яна была вельмі папулярнай. Каб у яе патрапіць, гродзенцы па некалькі дзясяткаў хвілін стаялі ў чарзе. Неўзабаве яе ўласнікі стварылі цэлую сетку з чатырох установаў у цэнтры Гродна.
У савецкія часы і ў 1990-я гады месца таксама было папулярным — тут працаваў кафетэрый «Верасок», малочныя кактэйлі ў якім лічыліся самымі лепшымі ў горадзе.
Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…
На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…
У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…
З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…
У Гродне на Віленскай, 37 адкрыўся новы буцік-гатэль і рэстаран The Cult - і выклікаў…
Пакуль сады толькі заквітнеюць, ва ўстановах і крамах Гродна падрыхтавалі вясновыя фотазоны. Часта гэта гронкі…