Фота: iStock
Гродна ізноў гучыць у эфіры! Падкаст «Гаворыць Гродна» распачаў другі сезон. Гэтым разам пагаворым пра тое, што Гродна не толькі гаворыць, але таксама чытае і піша. Абмяркуем 10 кніг сучасных аўтараў, якія жывуць у Гродне і пішуць пра яго.
Старонкі кніг стануць месцам сустрэчы з любімымі гродзенскімі мясцінамі і цікавымі гродзенскімі падзеямі - рэальнымі і выдуманымі.
Аўтары і вядоўцы другога сезону — журналістка і рэдактарка Ірына Новік, а таксама пісьменнік і таямнічы містыфікатар Яўген Аснарэўскі. Разам з імі будзем чытаць і думаць пра Гродна ды абмяркоўваць творы сучасных аўтараў.
Для гэтага сезона абраны кнігі, напісаныя ў наш час. На іх старонках родны горад — адзін з галоўных герояў.
Адкрывае кніжны сезон падкаста «Гаворыць Гродна» кніга аднаго з вядоўчаў падкаста, Яўгена Аснарэўскага, «Трыкутнік караля». У гэтай гістарычна-фантастычнай аповесці горад не проста месца дзеяння, але таксама крыніца загадкі, аснова сюжэта і ключ да пошуку адказаў.
Гісторыя, апісаная ў творы, адбываецца у нашам горадзе і ў наш час. Героі аповесці маюць прататыпамі сапраўдных гродзенцаў, якіх многія з вас ведаюць. Хто гэта? Слухайце ў першым выпуску другога сезона падкаста «Гаворыць Гродна».
Чытайце таксама: Выйшла новая кніга Аснарэўскага: гэтым разам пра Гродна і Брэст
У сярэдзіне сакавіка на Замкавай, 11 адкрылася фотастудыя Retreat. У студыі ёсць некалькі працоўных зон…
Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…
У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…
Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…
На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…
У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…