Вуліцу Кастрычніцкую ў цэнтры Гродна перакрыюць на чатыры дні. Рух па вуліцы будзе забаронены з 9:00 21 верасня да 23:59 24 верасня 2023 года. Грамадскі транспарт таксама не зможа праехаць па Кастрычніцкай.
У выніку некаторыя маршруты паедуць не праз цэнтр, а вялікім колам праз Новы мост на Паповіча, іншыя скарацяць трасу. Тлумачым, як зменяцца маршруты тралейбусаў і маршрутак.

Тралейбусы
№ 2 “КБМ – Гродна Азот”, будзе курсіраваць у прамым напрамку без зменаў. У зваротным напрамку: прыпынак “Гродна Азот” – праспект Касманаўтаў – вуліца Кірава – вуліца Стэфана Баторыя – вуліца Маставая – вуліца Гарнавых – вуліца Савецкіх Пагранічнікаў – вуліца Паповіча – вуліца Вясенняя – вуліца Болдзіна – бульвар Ленінскага Камсамола – вуліца Максіма Горкага і далей па сваім маршруце без зменаў;
№ 3 “Фарты – Гродна Азот”, будзе курсіраваць у прамым напрамку без зменаў. У зваротным напрамку: прыпынак “Гродна Азот” – праспект Касманаўтаў – вуліца Кірава – вуліца Стэфана Баторыя – вуліца Маставая – вуліца Гарнавых – вуліца Савецкіх Пагранічнікаў – вуліца Паповіча – вуліца Вясенняя – вуліца Болдзіна – прыпынак «Фарты»;
№ 6 «Жылы комплекс «Каўбасіно» – Дзевятоўка», будзе курсіраваць: прыпынак «Жылы комплекс «Каўбасіно» – вуліца Кірава (без змен), затым – вуліца Стэфана Баторыя – вуліца Маставая – вуліца Гарнавых – вуліца Савецкіх Пагранічнікаў – вуліца Паповіча – вуліца Вясенняя – вуліца Болдзіна – бульвар Ленінскага Камсамола – вуліца Дубко і далей па сваім маршруце. У зваротным напрамку без змен;
№ 7 «Жылы комплекс «Каўбасіно» – Дзевятоўка» заменяць на маршрут № 7 «Жылы комплекс «Каўбасіно» – Вуліца Маладзёжная», ён будзе курсіраваць: прыпынак «Жылы комплекс «Каўбасіно» – вул. Маладзёжная (без зменаў), далей: прыпынак “Вуліца Маладзёжная”. У зваротным кірунку: прыпынак “Вуліца Маладзёжная” – вуліца Кірава – вуліца Стэфана Баторыя – вуліца Маставая і далей па сваім маршруце без змен;
№ 9 “Хімвалакно – БелТАПАЗ” заменяць на маршрут “Шпіталь – БелТАПАЗ”, які будзе курсіраваць: прыпынак “Шпіталь” – вуліца Дзяржынскага – вуліца Дубко – бульвар Ленінскага Камсамола – вуліца Урублеўскага і далей па сваім маршруце без змен. У зваротным напрамку: прыпынак “БелТАПАЗ” – вуліца Астроўскага (без змен), далей: прыпынак “Шпіталь”;
№ 11 “Дзевятоўка – Гродна Азот”, будзе курсіраваць у прамым напрамку без зменаў. У зваротным напрамку: прыпынак “Гродна Азот” – вуліца Кірава (без змен), затым – вуліца Стэфана Баторыя – вуліца Маставая – вуліца Гарнавых – вуліца Савецкіх Пагранічнікаў – вуліца Паповіча – вуліца Вясенняя – вуліца Болдзіна – бульвар Ленінскага Камсамола – вуліца Дубко – вуліца. Дзяржынскага – прыпынак “Дзевятоўка”;
№ 15 “Фолюш – Вуліца Маладзёжная” заменяць на маршрут № 15 “Фолюш – Шпіталь”, ён будзе курсіраваць: прыпынак “Фолюш” – вуліца Астроўскага (без змен), далей: прыпынак “Шпіталь”. У зваротным напрамку: прыпынак “Шпіталь” – вуліца Дзяржынскага – вуліца Дубко – бульвар Ленінскага Камсамола і далей па сваім маршруце без змен;
№ 18 “КСМ – Вуліца Перамоганосная”, будзе курсіраваць у прамым напрамку па маршруце без змяненняў. У зваротным накірунку: прыпынак “Вуліца Перамоганосная” – праспект Касманаўтаў – вуліца Кірава – вуліца Стэфана Баторыя – вуліца Маставая – вуліца Гарнавых – вуліца Савецкіх Пагранічнікаў – вуліца Паповіча – вуліца Вясенняя – вуліца Болдзіна – бульвар Ленінскага Камсамола – вуліца Максіма Горкага і далей па сваім маршруце без змен;
№ 19 “Дзевятоўка – Вуліца Перамоганосная” заменяць на маршрут № 19 “Дзевятоўка – Шпіталь”, ён будзе курсіраваць: прыпынак “Дзевятоўка” – вуліца Дзяржынскага – вуліца Дубко – вуліца Максіма Горкага – вуліца Астроўскага – прыпынак «Шпіталь». У зваротным напрамку: прыпынак “Шпіталь” – вуліца Дзяржынскага – прыпынак “Дзевятоўка”.
Маршруткі
№ 25тк “Зарыца-4 – Вішнявец”, будзе курсіраваць у прамым напрамку без зменаў. У зваротным кірунку: прыпынак «Вішнявец» – праспект Касманаўтаў (без змен), затым – вуліца Кірава – вуліца Сацыялістычная – вуліца Дзяржынскага – вуліца Астроўскага – вуліца Максіма Горкага і далей па сваім маршруце без змен;
№ 35тк «Багушэвіча-2 – Вуліца Карскага», будзе курсіраваць у прамым напрамку без зменаў. У зваротным кірунку: прыпынак “Вуліца Карскага” – праспект Касманаўтаў (без змен), затым – вуліца Кірава – вуліца Сацыялістычная – вуліца Дзяржынскага – вуліца Астроўскага – вуліца Максіма Горкага і далей па сваім маршруце без змен.


