Указальнікі ў цэнтры Гродна. Фота: Urban Hrodna
У Беларусі да канца 2023 года прыбяруць з указальнікаў і знакаў напісаныя лацінскімі літарамі назвы вуліц і мясцовасцей. Такое паручэнне даў Аляксандр Лукашэнка, паведаміў кіраўнік Адміністрацыі Лукашэнкі Ігар Сергіенка.
Чыноўнікі плануюць выключыць практыку прымянення лацініцы ў назвах вуліц і тапаграфічных аб’ектаў. Выкарыстоўваць плануюць толькі дзяржаўныя мовы ў кірылічным запісе — беларускую і рускую.
«Гэтае пытанне падымалі шматлікія неабыякавыя грамадзяне, якія ў лацінізацыі беларускай мовы ўбачылі навязванне заходніх ліберальных каштоўнасцей і культурных традыцый», — сказаў Сергіенка.
У жніўні 2022 года праўладная актывістка з Гродна Вольга Бондарава прапанавала прыбраць дубляванне назваў гарадскіх аб’ектаў лацінкай. «Разам абаронім краіну ад калабарацыяністаў!», — напісала жанчына ў сваім Telegram-канале.
У красавіку 2023 года ў Беларусі забаранілі выкарыстоўваць лаціку ў геаграфічных назвах. Тады прычынай назвалі неабходнасць умацавання гістарычна-культурнай супольнасці беларускага народа і недапушчэнне прасоўвання чужых пісьмовых традыцый і культурных каштоўнасцей.
Чытайце таксама: Бондарава прапануе забараніць валошкі
Крама “Власть кофе” абяцае шырокі асартымент абсмажанай кавы з розных куткоў свету - Лацінскай Амерыкі,…
У рэстаране “Бекон” будуць спалучаць амерыканскую і паназіяцкую кухню. Там будзе адкрытая кухня - можна…
Малюнак гродзенскага каралеўскага палаца, які быццам бы стварыў невядомы аўтар у XVIII стагоддзі, набыў вялікую…
У сярэдзіне сакавіка на Замкавай, 11 адкрылася фотастудыя Retreat. У студыі ёсць некалькі працоўных зон…
Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…
У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…