Пагоня. Фота: "Яндекс"
Міліцыя затрымала гродзенца з татуіроўкамі «Пагоня» і ACAB. Хлопца будуць судзіць за распаўсюд экстрэмісцкай сімволікі — ён паказаў татуіроўку ў сацсетках. Яго затрымліваюць не першы раз.
Хлопца затрымалі ў яго дома за распаўсюд экстрэмісцкай сімволікі ў сацсетках. Мяркуючы па яго аповядзе ў відэа, гэтай сімволікай палічылі адну з яго татуіровак. Ён паабяцаў звесці тату. На відэа з затрыманнем ён быў у фанацкай майцы хакейнай каманды «Нёман».
Гродзенца ўжо прыцягвалі ў адказнасці за распаўсюд «экстрэмісцкай сімволікі» ВКонтакте ў 2022 годзе.
Хлопец распавёў, што яго прыцягвалі да адміністрацыйнай адказнасці і за распіццё спіртных напояў і з’яўленне ў нецвярозым выглядзе ў грамадскім месцы.
A.C.A.B. — абрэвіятура, азначае «All Cops Are Bastards» («Усе копы — ублюдкі»). Яе папулярызавалі брытанскія музыкі яшчэ ў 70-х, выкарыстоўвалі падчас забастовак. Яе наносяць у выглядзе татуіровак або графіці як знак барацьбы з паліцэйскай або міліцэйскай жорсткасцю. Як правіла, татуіроўка або прынт выклікае ўвагу сілавікоў. Некаторыя яе формы трапілі ў Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.
«Пагоня» — герб Вялікага Княства Літоўскага і сучаснай Літоўскай Рэспублікі. Быў гербам Беларусі з 1991 па 1995 год, Беларускай Народнай Рэспублікі ў 1918 годзе, да гэтага часу выкарыстоўваецца ў гербах Віцебскай і Гомельскай абласцей і гербах шэрагу беларускіх гарадоў. У Беларусі мае статус нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці. З 1995 года выкарыстоўваецца беларускай апазіцыяй і нацыянальна-арыентаванай часткай грамадства разам з бел-чырвона-белым сцягам як сімвал пратэсту. У тым ліку з’яўляўся падчас пратэстаў 2020 года. За выкарыстанне герба часта штрафавалі і арыштоўвалі. На верасень 2023 года «Пагоня» не прызнаная экстрэмісцкай сімволікай.
Чытайце таксама:
Зараз праз памежныя пераходы ў Медынінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…
У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…
Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…
У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…
Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…
У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…