КДБ Беларусі 11 верасня адсправаздачыўся аб затрыманні пяці беларусаў і аднаго ўкраінца, якія нібыта працавалі на СБУ (Служба бяспекі Украіны) і планавалі падрывы на чыгунцы. Сярод іх — два гродзенцы, якіх заключылі пад варту ў СІЗА КДБ. Адзін з іх папрасіў аб вышэйшай меры пакарання для сябе.
Двое жыхароў Гродна пад кіраўніцтвам грамадзяніна Украіны Івана Ліхалата нібыта спрабавалі падарваць чыгунку ў Талачынскім раёне, паведамляе БЕЛТА.
Украінскі «куратар» нарадзіўся ў 1992 годзе ў Хмяльніцкай вобласці. З 2012 па 2013 ён праходзіў службу ў разведвальных падраздзяленнях Узброеных Сіл Украіны. У 2013 годзе Ліхалат перабраўся ў Беларусь, ажаніўся на беларусцы, выхоўваў трох непаўналетніх дзяцей. А ў студзені 2023 года, паводле версіі сілавікоў, Ліхалат выйшаў на сувязь з СБУ. Яму нібыта даручылі падарваць чыгуначныя шляхі, па якіх нібыта павінна была прайсці ваенная тэхніка.
Для падрыхтоўкі да тэракту Іван Ліхалат прыцягнуў двух жыхароў Гродна — Івана Бародзіча і Барыса Пухальскага. Абодва валодалі прафесійнымі навыкамі мінна-выбуховага справы. Па словах сілавікоў, Пухальскі выходзіў на сувязь з СБУ, каб ваяваць на баку Украіны, але атрымаў адмову. Маўляў, ягоныя навыкі падрыўніка спатрэбяцца ў «тэрарыстычных акцыях» у Беларусі.
Мяркуючы па сацсетках, у Івана ёсць дзве сястры, адна з іх жыве ва Украіне і падтрымлівае ВСУ. Барыс Пухальскі служыў у войску. Яму 48 гадоў. Любіць гурт Dzieciuki і песні пра вікінгаў. Івана Бародзіча знайсці ў сацсетках не ўдалося.
Першапачаткова яны нібыта выконвалі выведвальныя задачы. Збіралі звесткі аб перамяшчэнні вайсковай тэхнікі, наяўнасці расійскіх войскаў на тэрыторыі беларускіх частак, размяшчэнні ЗРК. За сваю працу атрымалі ад СБУ € 500 і $ 600. Потым у Кобрынскім раёне Пухальскі забраў з тайніка выбуховае прыстасаванне, якое перавёз у Талачынскі раён для падрыву чыгункі. Там 4 верасня яго затрымалі. Канфіскавалі выбуховае рэчыва гексаген масай 1 кг, правады, дэтанатар і магніт для мацавання выбухоўкі да рэек. У Гродне затрымалі Ліхалата і Бародзіча.
Цяпер усе трое знаходзяцца ў СІЗА КДБ, дзе даюць прызнальныя паказанні. «Не прашу ніякай ласкі, прашу прысудзіць мяне да вышэйшай меры», — заявіў Пухальскі. Яго словы прыводзіць БЕЛТА.
Таксама за падобныя нібыта спробы падрыву затрыманыя Павел Вабішчэвіч, Андрэй Зіненка і грамадзянін Украіны Вячаслаў «Мангуст» Бародзій. У некаторых затрыманых у фільме АНТ «Бесы террора» — сінякі на твары і бруд на вопратцы.
«Акрамя відавочных мэтаў, якія выяўляюцца ў спробах дэстабілізацыі грамадскага парадку ў нашай краіне і застрашвання нашых грамадзян, украінскія спецслужбы пераследуюць другасную мэту. У прыватнасці, гаворка ідзе пра спробу стварэння бачнасці наяўнасці ў нашай краіне нейкага арганізаванага падполля. Іншымі словамі, добра падрыхтаваных агентаў-тэрарыстаў, здольных весці тут партызанскую вайну. Але гэта не так», — патлумачыў намеснік начальніка следчага ўпраўлення КДБ Канстанцін Бычак.
СБУ, паводле версіі сілавікоў, выкарыстоўвае беларусаў, якія «не ўладкаваныя ў жыцці»: беспрацоўныя, злоўжываюць спіртным, разведзеныя ці не жанатыя, прытрымліваюцца «дэструктыўных поглядаў».
Тэракты КДБ звязвае з вучэннямі АДКБ, якія нядаўна прайшлі ў Беларусі.
Чытайце таксама:
Гродзенскі абласны суд прызнаў Ежы Грыгенчу вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў. Яму прызначылі шэсць гадоў…
Блогер з Гродна Аляксей Саўко з ростам у 136 см апублікаваў фота ў футболцы “Команда…
Экран вышынёй 7 метраў з’явіўся на фасадзе гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы. Гэта…
Гродзенская вобласць страціла лідарскую пазіцыю па колькасці арганізаваных турыстаў. Цяпер сярод найбольш папулярных напрамкаў —…
Аперацыя праводзіцца на тэрыторыі Гродна і Гродзенскага раёна ў рамках камандна-штабных вучэнняў сілавікоў. На час…
Байкеры выявілі ў Пышках дрот, нацягнуты на ўзроўні шыі. Відэа яны размясцілі ў TikTok. "Вось…