Фота ілюстрацыйнае. Крыніца: Гроднаэнерга
Усе беспілотныя лятальныя апараты (БПЛА) ў Беларусі трэба будзе ўнесці ў дзяржаўную базу дадзеных. Карыстацца дронамі без дзяржуліку будзе забаронена. Такія змены прапанаваны ў праекце змен у Паветраны кодэкс Беларусі. Праект апублікавалі на Нацыянальным прававым інтэрнет-партале. Паводле інфармацыі партала, праект прыняты Палатай прадстаўнікоў і ўхвалены Саветам Рэспублікі.
Праект прапануе новае вызначэнне БПЛА:
Беспілотны лятальны апарат — паветранае судна, прызначанае для выканання палётаў без экіпажа на борце, кіраванае аператарам беспілотнага лятальнага апарата з пункта (пульта) кіравання, у тым ліку без яго візуальнага кантакту з дадзеным паветраным суднам, або ў зададзеным аўтаномным рэжыме, або спалучэннем указаных спосабаў.
Раней Генеральная пракуратура патрабавала ад Дэпартамента па авіяцыі ўзмацніць кантроль за выкарыстаннем паветранай прасторы. Паводле пракуратуры, у Беларусі за апошні год стала больш парушэнняў пры палётах на дронах і звышлёгкіх самалётах. Пры гэтым за апошнія тры гады павялічылася колькасць зон, дзе выкарыстанне дронаў забаронена.
Дроны часта выкарыстоўваюць кантрабандысты, каб перакідаць цыгарэты праз беларуска-літоўскую мяжу.
Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…
У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…
Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…
На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…
У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…
З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…