Былога дырэктара аднаго з гродзенскіх камунальных прадпрыемстваў па аказанні паслуг асудзілі за хабар на 2,5 гады «хіміі» і штраф 350 базавых велічынь, паведаміў Гродзенскі абласны суд. Верагода, гаворка пра Дзмітрыя Біча, які ўзначальваў Адзіны інфармацыйны разлікова-касавы цэнтр у 2021−2023 гадах.
Асуджаны дырэктар у перыяд са снежня 2022 года да студзеня 2023 года дамовіўся з прадстаўніком прыватнай фірмы аб выбары менавіта гэтай арганізацыі ў якасці пастаўніка кандыцыянераў для прадпрыемства. За гэтую паслугу ў красавіку 2023 года ён атрымаў хабар — кандыцыянер, які фірма ўсталявала ў яго дома. Кошт кандыцыянера, яго дастаўкі і ўсталёўкі суд ацаніў у 2972 рублі.
Пра хабар у міліцыю паведаміў прадстаўнік прыватнай фірмы: ён расказаў, што дырэктар разлікова-касавага цэнтра вымагае ў яго кандыцыянер. Пасля гэтага дырэктара затрымалі і абвінавацілі паводле ч. 1 арт. 430 КК Беларусі - Атрыманне хабара.
Падчас суда былы дырэктар не прызнаў віны. Маўляў, камісія прадпрыемства сапраўды прыняла рашэнне аб пастаўцы кандыцыянераў менавіта з гэтай кампаніі, але ўсталёўка кандыцыянера ў яго дома не звязана з гэтым. Дамову аб пастаўцы кандыцыянераў планавалі заключыць пазней, пасля таго, як з ім звяжацца прадстаўнік кампаніі.
Дзмітрый Біч узначаліў Адзіны інфармацыйны разлікова-касавы цэнтр у 2021 годзе. Да гэтага ён быў намеснікам генеральнага дырэктара «Гроднааблсельбуд». Там ён займаўся «тэхнічным кіраўніцтвам праектнай дзейнасці прадпрыемства і арганізацыяй праектаванняў аб’ектаў, інфармацыйнае забеспячэнне». Акрамя гэтага, Біч быў членам пастаяннай дзеючай гарадской камісіі па каардынацыі працы па садзейнічанні занятасці насельніцтва.
Чытайце таксама: У Лідзе лекара-дэпутата судзяць за хабар. Верагодна, ён склаў 200 рублёў
Grodno Coffee Festival пройдзе ў Гродне з 15 па 29 красавіка. У фестывалі возьмуць удзел…
У былым палацава-паркавым комплексе ў Свяцку працягваецца рэстаўрацыя. Будынка прыстасоўваюць пад шматфункцыянальны комплекс «Свяцк». "Гроднажылбуд"…
Пасуткава арэнда кватэры на тры дні з 1 па 4 траўня ў Гродне можа абыйсціся…
Са Слоніма ў Варшаву і Беласток запусцілі аўтобусныя рэйсы. Праўда, толькі па няцотных днях. Аўтобус…
Былыя яслі на Васілька, 5, дзе раней хацелі адкрыць сацыяльны цэнтр, перабудуюць пад шматкватэрны малапавярховы…
Вадалазы абследуюць месцы для купання ў Гродне і ачысцяць іх ад смецця і старонніх прадметаў.…