У аўтамабільнай аварыі загінуў гродзенскі ілюзіяніст і вядучы Кірыл Янкоўскі. Ён заснуў за рулём. Хлопца шпіталізавалі, але выратаваць яго не ўдалося.
Кірыл прапаноўваў «чароўнае шоу ў жанры камедыйнай магіі». Пра сябе ён казаў: «ілюзіяніст, фокуснік, прыгажунчык, майстар ілюзій, абаяння, трукаў і не толькі». «Шоу інтэрактыўнай магіі» або «Stand Up Magic Show» здзівіць гледачоў неверагоднымі трукамі, узрушаючым гумарам і імправізацыяй з залай", — абяцаў ён.
Хлопец працаваў пераважна з картачнымі фокусамі. Удзельнічаў у міжнародным фестывалі «Magic show».
Што здарылася?
Гродзенцы ўспамінаюць пра яго ў сацыяльных сетках як пра таленавітага і добрага чалавека.
11 верасня хлопца пахавалі на могілках «Аульс».