Беларускі пашпарт, які нельга будзе атрымаць за мяжой. Фота: БелТА
Беларускія дыпламатычныя місіі больш не будуць выдаваць, мяняць пашпарты ці працягваць іх тэрмін беларусам, якія пастаянна жывуць за мяжой. Гэта вынікае з указа Лукашэнкі, апублікаванага на ягоным афіцыйным сайце.
UPD. 6 верасня ўказ апублікавалі на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале. Ён пачне дзейнічаць з 00.00 7 верасня.
Раней працягнуць тэрмін дзеяння пашпарта, атрымаць або абмяняць яго можна было ў беларускім пасольстве ці консульстве за мяжой. Зараз гэта магчыма толькі ў органах унутраных спраў па месцы апошняй рэгістрацыі па месцы жыхарства, заўважыла «Зеркало».
Тых, чые дакументы аб атрыманні новага пашпарта за мяжой ужо знаходзяцца на разглядзе, гэта не тычыцца — парадак разгляду не мяняецца.
Выдачу і абмен біяметрычнага пашпарта грамадзяніну, які пастаянна пражывае за межамі Беларусі, будзе ажыццяўляць орган унутраных спраў або Міністэрства замежных спраў. Дыпламатычнае прадстаўніцтва ці консульская ўстанова гэта зрабіць не зможа.
Ва ўрада ёсць тры месяцы, каб прывесці нарматыўныя прававыя акты ў адпаведнасць з новым указам і прыняць іншыя меры па яго рэалізацыі. Указ набудзе моц пасля афіцыйнага апублікавання на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Чытайце таксама: «Адмова ў консульскіх паслугах закране сотні тысяч беларусаў». Што нясе новы ўказ аб дыппрадстаўніцтвах, і што рабіць?
Толькі пры асабістым звароце або на падставе даверанасці, аформленай на тэрыторыі Беларусі, можна будзе аформіць угоды з маёмасцю і выканаць некаторыя адміністрацыйныя працэдуры:
У замежных установах Беларусі супрацоўнікі дыпмісій змогуць:
Чытайце таксама: Польша снова начала принимать документы на туристические визы
Крама “Власть кофе” абяцае шырокі асартымент абсмажанай кавы з розных куткоў свету - Лацінскай Амерыкі,…
У рэстаране “Бекон” будуць спалучаць амерыканскую і паназіяцкую кухню. Там будзе адкрытая кухня - можна…
Малюнак гродзенскага каралеўскага палаца, які быццам бы стварыў невядомы аўтар у XVIII стагоддзі, набыў вялікую…
У сярэдзіне сакавіка на Замкавай, 11 адкрылася фотастудыя Retreat. У студыі ёсць некалькі працоўных зон…
Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…
У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…