Навіны

У бізнесмена Паўла Падкарытава адабралі сядзібу ў Падароску

Ваўкавыскі раённы суд па позве Ваўкавыскага аддзела культуры да Паўла Падкарытава 4 верасня скасаваў дамову 2013 году па набыцці маёнтка Падароск. Суд вырашыў скасаваць дамову нібы «з-за невыканання умовы па ўводзе аб’ектаў ў гаспадарчы абарот», расказаў Павел. Суд пачаўся ў жніўні 2023 года.

«Лічу рашэнне незаконным па шэрагу абставінаў:

— справа непадсудна раённаму суду і адпаведна дамове павінна была разглядацца Эканамічным судом Гарадзенскай вобласці;

— тэрмін даўніны па позве прапушчаны шмат гадоў таму;

— аб'ект уведзены ў гаспадарчы абарот у 2014 годзе шляхом стварэння турыстычнага прадпрыемства, перадачы яму аб’ектаў нерухомасці і вядзення прадпрыемствам гаспадарчай дзейнасці - арганізацыі экскурсыйнага абслугоўвання турыстаў на маёнтку цягам 2014−2023 гадоў;

— суду былі прадстаўленыя ўсе доказы ўводу аб’ектаў у гаспадарчы абарот і вядзення прадпрыемствам гаспадарчай дзейнасці з выкарыстаннем набытых па дамове аб’ектаў;

— патрабаваных законам абставін, дастатковых для скасавання дамовы, няма ў наяўнасці", — напісаў Павел.

Рашэнне не ўступіла ў законную сілу і будзе абскарджанае ў вышэйшыя суды.


Павел Падкарытаў выкупіў сядзібу ў 2013 годзе. Ён збіраўся прыцягнуць у гарадок новых жыхароў і выратаваць яго ад вымірання. Камандзе прыйшлося ствараць першасную дакументацыю па маёнтку зноўку і праводзіць нятанныя навуковыя даследаванні. Скончыць праект планавалі ў пачатку 2023 года. Далей у планах было атрыманне заключэння дзяржэкспертызы, запуск кафэ, крамы і часовай экспазіцыі.

У кастрычніку 2022 года на прадпрыемстве «Маёнтак Падароск» Ваўкавыскага раёна затрымалі трох супрацоўнікаў, уключаючы кіраўніка Юрыя Меляшкевіча. Стала вядома, што распачатая крымінальная справа паводле арт.243 КК «Ухіленне ад выплаты падаткаў». Праз некаторы час затрыманыя выйшлі на волю.

Чытайце таксама:

Падзяліцца

Апошнія запісы

Гродзенскі «Кронан Парк Гатэль» прызналі найлепшым гатэлем ў краінах СНД

Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…

7 красавіка 2025

У Беларусі рэзкі рост пазбаўлення бацькоўскіх правоў — дасягнулі «рэкорду» за апошнія 9 гадоў

У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…

7 красавіка 2025

Гродзенец набіў татуіроўку ў памяць рэпера Пашы Тэхніка

Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…

7 красавіка 2025

Нерухомасць тыдня: на Дзевятоўцы прадаюць кватэру з чарапашкамі-ніндзя і аб’ёмнай картай свету на сцяне

На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…

4 красавіка 2025

Лакацыі паводле фільмаў пра вайну, парад і ўзяцце Тэкстыльшчыкаў замест Рэйхстага. Што плануюць у Гродне на 9 траўня?

У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…

4 красавіка 2025

У Гродне падаражэў праезд у гарадскім транспарце — і на прыгарадных маршрутах

З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…

4 красавіка 2025