Навіны

На «Прывалцы» запрацавала абавязковая дэзінфекцыя аўто. Пакуль — бясплатна, але ненадоўга

З 1 верасня ў пункце пропуску «Прывалка» на мяжы з Літвой пачаў працаваць пункт дэзінфекцыі. Яна абавязковая для ўсіх легкавых машын, мікрааўтобусаў, грузавікоў і аўтобусаў.

Дэзінфекцыя будзе бясплатнай да 23.59 15 верасня, піша «АвтоГродно» са спасылкай на сваю крыніцу. А ўжо з 00:00 16 верасня дэзінфекцыя стане платнай.

Як гэта працуе

Ідэя аб неабходнасці дэзінфекцыі з’явілася ў час пандэміі каранавіруса. У якасці эксперыменту яе праводзілі з 1 ліпеня 2021 года ў пункте пропуску «Новая Гута» на мяжы з Украінай. Увесну 2022 года апублікавалі ўказ N154 ад 26 красавіка «Аб абавязковай дэзінфекцыі транспартных сродкаў». Ён уступіў у сілу з траўня 2022 года. Першы пункт дэзінфекцыі аўтамабіляў на мяжы з Еўразвязам пабудавалі ў пункце «Беняконі» на літоўскай мяжы.

Кантрольныя маркі. Крыніца: onliner.by

Паслуга будзе платнай. Аплаціць можна, купіўшы кантрольную марку ў «Белдзяржстраху» і ААТ «ААБ Беларусбанк» у пунктах пропуску праз мяжу. Калі ў кіроўцы ці ўладальніка машыны не будзе такой маркі і ён адмовіцца яе купляць, транспартны сродак не зможа ўехаць у Беларусь.

Парадак арганізацыі і ажыццяўлення абавязковай дэзінфекцыі, а таксама лабараторнага кантролю яе якасці вызначаецца Міністэрствам сельскай гаспадаркі і харчавання. Кантраляваць наяўнасць у кіроўцаў ці ўладальнікаў МС кантрольных марак у пунктах пропуску будуць супрацоўнікі памежнай службы, а ў кіроўцаў ці ўладальнікаў транспартных сродкаў, памежны кантроль якіх ажыццяўляюць мытныя органы, — мытнікі.

На дэзінфекцыі заробіць праўладны бізнес

Згодна з указам аб дэзінфекцыі, аказваць гэтую паслугу на ўсіх пунктах пропуску таксама павінна будзе ТАА «БелГлобалГарант». Кампанія існуе з канца 2013 года. Асноўная сфера дзейнасці - аптовы гандаль прадуктамі харчавання, таксама кампанія займаецца будаўніцтвам. З 2015 года яна адна з нямногіх мае ліцэнзію на імпарт моцнага алкаголю.

Адзін з уладальнікаў кампаніі, Сяргей Цяцерын, — былы старшыня Беларускай федэрацыі тэнісу, сябра хакейнай каманды Аляксандра Лукашэнкі. Набліжаны да яго з канца 1990-х гадоў. Другі, Раман Бугаец, дырэктар кампаніі, — член праўлення і спонсар Беларускай федэрацыі тэніса.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Гродзенскі «Кронан Парк Гатэль» прызналі найлепшым гатэлем ў краінах СНД

Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…

7 красавіка 2025

У Беларусі рэзкі рост пазбаўлення бацькоўскіх правоў — дасягнулі «рэкорду» за апошнія 9 гадоў

У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…

7 красавіка 2025

Гродзенец набіў татуіроўку ў памяць рэпера Пашы Тэхніка

Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…

7 красавіка 2025

Нерухомасць тыдня: на Дзевятоўцы прадаюць кватэру з чарапашкамі-ніндзя і аб’ёмнай картай свету на сцяне

На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…

4 красавіка 2025

Лакацыі паводле фільмаў пра вайну, парад і ўзяцце Тэкстыльшчыкаў замест Рэйхстага. Што плануюць у Гродне на 9 траўня?

У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…

4 красавіка 2025

У Гродне падаражэў праезд у гарадскім транспарце — і на прыгарадных маршрутах

З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…

4 красавіка 2025