Навіны

Гродзенцаў пачалі выклікаць у ДФР за данаты ў BYSOL

Сілавікі пачалі выклікаць людзей ва ўпраўленне Дэпартамента фінансавых расследаванняў па Гродзенскай вобласці за данаты ў BYSOL праз Facebook. Гэта «тэндэнцыя» рэпрэсій апошніх некалькіх дзён. Пра гэта Hrodna.life падчас інтэрв'ю распавяла ініцыятыва «Хранители».

«Гэта, вядома, звязана з данатамі ў BYSOL яшчэ ў 2020 годзе праз Facebook. На гэта цяпер варта звярнуць увагу», — распавялі «Хранители».

Праваабаронцы раяць зачысціць Facebook-акаўнт па метадычцы, якую напісала Кааліцыя пратэстных двароў (КПД).

«Яна вельмі складаная, але варта зрабіць усё па ёй, каб пазбегнуць рызык. Гэта і фінансава малапрыемна — плаціць ад $ 500. І не факт, што на цябе не ўзбудзяць крымінальную справу».

У Мінску за данаты пачалі выклікаць яшчэ ў канцы 2022 года, пісала Zerkalo.io. У спісы трапілі тыя, хто пераводзіў грошы з беларускіх картак. Спачатку ў ДФР і КДБ «узяліся» за айцішнікаў. Каб пазбегнуць пераследу, людзям прапаноўвалі «кампенсаваць» суму даната ў кратным памеры.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Гродзенскі «Кронан Парк Гатэль» прызналі найлепшым гатэлем ў краінах СНД

Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…

7 красавіка 2025

У Беларусі рэзкі рост пазбаўлення бацькоўскіх правоў — дасягнулі «рэкорду» за апошнія 9 гадоў

У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…

7 красавіка 2025

Гродзенец набіў татуіроўку ў памяць рэпера Пашы Тэхніка

Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…

7 красавіка 2025

Нерухомасць тыдня: на Дзевятоўцы прадаюць кватэру з чарапашкамі-ніндзя і аб’ёмнай картай свету на сцяне

На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…

4 красавіка 2025

Лакацыі паводле фільмаў пра вайну, парад і ўзяцце Тэкстыльшчыкаў замест Рэйхстага. Што плануюць у Гродне на 9 траўня?

У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…

4 красавіка 2025

У Гродне падаражэў праезд у гарадскім транспарце — і на прыгарадных маршрутах

З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…

4 красавіка 2025