Віктар Ламека. Фота з яго старонкі ВКонтакте
Зэльвенскага прадпрымальніка і праваабаронцу Віктара Ламеку асудзілі на тры гады калоніі агульнага рэжыму. Прысуд вынеслі ў судзе Зэльвенскага раёна 31 жніўня. Яго асудзілі за паклёп і абразу на адрас Аляксандра Лукашэнкі па арт.367 КК і арт. 368 КК, паведамляе Telegram-канал MAYDAY TEAM.
Суддзя — Наталля Сцяпанава.
Віктар Ламека — індывідуальны прадпрымальнік, паводле дадзеных by.linkedin.com, зарэгістраваны на рынку ў Зэльве. Судзіўся з падатковай і дапамагаў абараняць правы прадпрымальнікаў з Гродзенскай вобласці ў судах.
Мужчыну затрымалі 29 сакавіка 2023 года. Паводле інфармацыі MAYDAY TEAM, сілавікі моцна збілі мужчыну спачатку ў мікрааўтобусе. Затым супрацоўнікі 9-га ўпраўлення ГУБАЗіК працягнулі збіццё ў будынку ведамства. Хоць на відэа з затрыманнем відаць, што мужчына супраціву не аказваў. У Ламекі вельмі пацярпела нага.
Спачатку на Ламеку склалі пратакол па 19.11 КаАП. Яго аштрафавалі. У будынку суда сілавікі паўторна затрымалі яго. Пасля другога суда па адміністрацыйнай справе Ламеку адправілі ў следчы ізалятар.
Мужчыну судзілі яшчэ як мінімум два разы — па па арт. 19.11 ч. 2 КК «Распаўсюд, выраб, захоўванне, перавозка інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці або прапагандуе такую дзейнасць», а пазней яшчэ і па арт.19.10 ч. 1 КК «Прапаганда або публічнае дэманстраванне, выраб, распаўсюджванне нацысцкай сімволікі або атрыбутыкі», паведамляе Telegram-канал «Право имеют».
Пакуль ён знаходзіўся ў СІЗА, у яго памерла маці.
Прадпрымальнік быў прызнаны палітвязнем.
Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…
У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…
Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…
На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…
У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…
З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…