Кватэра ў элітным доме на Будзёнага. Фота: "Магазин недвижимости"
Прадаецца двухпакаёвая кватэра ў «элітным» доме на Будзёнага, 28. На даху дома ёсць зона для адпачынку: там можна займацца спортам, смажыць шашлык, загараць і адпачываць. У доме ўсталяваны свой воданагравальнік — гарачую ваду летам не адключаюць. А ў ацяпляльны перыяд цеплатэхнік рэгулюе падачу цяпла.
Кватэра размешчана на апошнім паверсе пяціпавярхоўкі 2018 года пабудовы. Агульная плошча — 59,5 кв. м. Ёсць тэраса на 11,8 кв.м, на якую можна выйсці з кожнага пакоя. У кватэры — вокны да падлогі. Дызайнерскі рамонт зроблены ў цёплых светлых танах. У інтэр'еры шмат дрэва, бэжавага і карычневага колераў. У сумешчаным санвузле — яркія зялёныя дэталі.
Каля узмоцненых металічных уваходных дзвярэй ёсць відэадамафон з функцыяй запісу. Ёсць ахоўная сігналізацыя.
Двор дома абнесены плотам. На тэрыторыі ёсць паркоўкі для аўтамабіляў і ровараў (доступ праз мабільны дадатак і чып-ключ), дзіцячая пляцоўка. У доме і на тэрыторыі ёсць сістэма відэаназірання.
Ёсць і падземная паркоўка — дадаткова можна купіць машынамесца. Тут жа ёсць кладоўка на 3,8 кв. м.
Дом знаходзіцца ў раёне з развітой інфраструктурай. У крокавай даступнасці знаходзяцца аўто і чыгуначны вакзалы, прыпынкі грамадскага транспарту.
Кошт — $ 75 000. Кватэру будзе выгадна здаваць у арэнду, лічаць прадаўцы.
Чытайце таксама: Нерухомасць тыдня: купіць вялікую кватэру з саунай і масажнай ваннай
Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…
У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…
Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…
На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…
У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…
З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…