У Гродне плануюць пабудаваць індустрыяльны парк. Пад яго вылучылі пляцоўку Свабоднай эканамічнай зоны (СЭЗ) «Гроднаінвест» у раёне Аўльса. Зараз адбываецца пошук забудоўшчыка.
Яму гатовыя заплаціць больш за 62 млн рублёў (больш за € 18 млн). Крыніца фінансавання: сродкі рэспубліканскага бюджэта — 60%, сродкі фонда развіцця СЭЗ «Гроднаінвест» — 40%.
На будаўніцтва адводзіцца два гады.
Амаль 60 млн рублёў выдаткуюць на будаўніча-мантажныя працы. Яшчэ два млн — на закупку абсталявання.
Што з’явіцца ў парку
Праект індустрыяльнага парка ўключае ў сябе бізнес-цэнтр плошчай да 3000 кв.м., выставачныя павільёны і вытворчыя будынкі пад розныя задачы інвестара. Аб’екты плануюць забяспечыць усёй неабходнай інфраструктурай.
Парк плануюць пабудаваць у раёне Аўльса, насупраць новага шклозавода. Парк павінен заняць тэрыторыю плошчай 13 га.
Што такое індустрыяльны парк
Індустрыяльны парк «Гродна» — комплекс будынкаў для хуткага размяшчэння ўніверсальных вытворчасцяў і офісаў. Падобную пляцоўку будуць будаваць у Гродзенскай вобласці ўпершыню.