У Гродне адкрылі шоўрум дзіцячай мэблі і драўляных цацак BELKA STORE. Крама размяшаецца на цокальным паверсе будынка па адрасе Савецкіх пагранічнікаў, 17.
Брэнд Belka Baby Store з’явіўся ў верасні 2020 года. Гэта сямейны брэнд драўлянай мэблі і экалагічных забавак для дзяцей. Яго стварылі сям’я гродзенцаў Ганна і Дзмітрый Бялко.
Што прадаюць у BELKA STORE
У BELKA STORE можна знайсці дзіцячую мэблю з масіва дрэва: перадусім, крэслы і сталы. Таксама ёсць драўляныя цацкі, грызункі для немаўлятаў і гульнявыя драўляныя трэнажоры. Усе вырабы ручной працы.
У шоўруме можна ўбачыць прыклады вырабаў, набыць нешта, а таксама аформіць заказ.
Як працуе шоўрум
Пн: 11:00 — 15:00
Аўт: 12:30 — 17:30
Ср: выхадны, па папярэднім запісе
Чц: 12:30 — 17:30
Пт: 11:00 — 15:00
Сб-Нд: выхадныя дні, па папярэднім запісе
Крама знаходзіцца ў гістарычным будынку
Будынак 1931 года на Савецкіх пагранічнікаў, 17 адрэстаўравалі ў 2022 годзе. Праз год яго выставілі на продаж. Яго меркавалі здаваць пад офісы, рэстаран ці кафэ.
Будынак размяшчаецца недалёка ад былога басейна «Лазурны». Ён збудаваны ў стылі эклектыкі з элементамі канструктывізму.