Навіны

Літва збіраецца закрыць два пункты пропуску на мяжы з Беларуссю: «Прывалку» і яшчэ адзін (абноўлена)

Літва плануе закрыць яшчэ два пункты з Беларуссю, піша bns.lt са спасылкай на міністра ўнутраных спраў Літвы Агне Білатайце. Гэта можа адбыцца ўжо найбліжэйшым часам. Таксама краіны Балтыі назвалі крытэрыі, якія могуць прымусіць поўнасцю закрыць мяжу з Беларуссю.

«МУС прапануе закрыць яшчэ два пункты. Гэта памежныя пункты „Лаварышкі“ ["Катлоўка» з беларускага боку — Hrodna.life] і «Райгардас» ["Прывалка" - Hrodna.life], — паведаміў міністр журналістам у Варшаве ў панядзелак.

Прапанова ўжо пададзеная. «Усе працэдуры завершаны і, мяркуючы па ўсім, пасля разгляду і прыняцця рашэння, гэта павінна быць зроблена ў бліжэйшы час», — удакладніла міністр.

UPD. 29 жніўня прэм’ер-міністр Літвы Інгрыда Шыманітэ расказала ў інтэрв'ю LRT, што ўрад Літвы ў бліжэйшы час не плануе закрываць новых пунктаў пропуску на мяжы з Беларуссю.

— У бліжэйшы час, вядома, не будзе ніякіх рашэнняў адносна закрыцця нейкіх дадатковых пунктаў пропуску, але ёсць цалкам лагічны план, у якім прапісана скарачэнне колькасці пунктаў пропуску, праз якія можна перасекчы літоўска-беларускую мяжу, <…> да поўнага закрыцця, якое адбудзецца ўжо па ўзгадненні з іншымі краінамі, — цытуе Інгрыду Шыманітэ Zerkalo.io.

Паводле яе слоў, рашэнне аб закрыцці яшчэ двух пунктаў пропуску прынялі з мэтай пераразмеркаваць памежнікаў і скараціць колькасць кантрабанды, якая перавозіцца праз мяжу. «Нам сёння трэба, каб як мага больш супрацоўнікаў дзяжурылі ля зялёнай зоны», — растлумачыла міністр.

Літоўскія чыноўнікі таксама папярэджваюць, што беларуская служба спрабуе завербаваць некаторых літоўцаў, якія едуць у Беларусь па бязвізу, выкарыстоўваючы шантаж і псіхалагічны ціск, зазначае выданне. Акрамя таго Літва непакоіцца наконт бяспекі ў краінах рэгіёна з-за пераезду ў Беларусь групы наймітаў «Вагнера».

У якім выпадку мяжу закрыюць цалкам

Міністры краін Балтыі і Польшчы дамовіліся пра два асноўныя агульныя крытэры, пры якіх будзе цалкам закрыта мяжа з Беларуссю, піша таксама Delfi са спасылкай на кіраўніка міністэрства ўнутраных спраў Літвы Агне Білатайце.

«Іх два: па-першае, узброены інцыдэнт або інцыдэнты ля мяжы адной з краін. Ён павінен быць такім, які ўяўляе сур’ёзную пагрозу нацыянальнай бяспецы краін», — сказала міністр. Другі крытэр — арганізаваны масавы прарыў нелегальных мігрантаў.

«Калі будзе зафіксаваны адзін з такіх інцыдэнтаў, то пройдзе аператыўны абмен інфармацыяй паміж нашымі службамі, і тады будзе прынятае рашэнне на ўзроўні ўрадаў», — патлумачыла міністр.

Як апускаецца «жалезная заслона»

З 18 жніўня 2023 года Літва ўжо закрыла два пункты пропуску на мяжы з Беларуссю — «Шумскас» («Лоша» ў Беларусі) і «Цвярачук» («Відзы»). Прычынамі называлі пагрозы з-за прысутнасці ПВК «Вагнера» ​​ў Беларусі і барацьбу з кантрабандай. Транспартны паток тады вырашылі перанакіраваць на кантрольна-прапускны пункт «Мядзінінінкай». У гэтым пункце ёсць сістэма рэнтгенаўскага кантролю, у той час у «Цвярачук» і «Шумскас» яе няма.

Пасля закрыцця яшчэ двух пунктаў на мяжы з Літвой застануцца адкрытымі два апошнія — «Мядзінінінкай» («Каменны Лог») і «Шальчынінкай» («Беняконі»).

На мяжы з Польшчай для пасажырскага транспарту і легкавых аўтамабіляў працуе толькі пункт пропуску «Цярэспаль» («Брэст»). «Баброўнікі» закрытыя з 10 лютага 2023 года, «Брузгі» — з лістапада 2021 пасля спробы мігрантаў нелегальна прарвацца праз мяжу. Пасля закрыцця польскіх пунктаў многія, асабліва жыхары Гродна, пачалі ездзіць у Польшчу праз «Прывалку».

На мяжы з Латвіяй пакуль працуюць абодва пункты пропуску — «Грыгароўшчына» і «Урбаны».

Падзяліцца
Меткі: Літвамяжа

Апошнія запісы

Гродзенскага актывіста Ежы Грыгенчу завочна асудзілі на 6 гадоў калоніі

Гродзенскі абласны суд прызнаў Ежы Грыгенчу вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў. Яму прызначылі шэсць гадоў…

21 лістапада 2024

Блогер з Гродна Аляксей Саўко з’явіўся ў майцы «Команда Путина»

Блогер з Гродна Аляксей Саўко з ростам у 136 см апублікаваў фота ў футболцы “Команда…

21 лістапада 2024

У Гродне з’явіўся першы 3D-экран — яго размясцілі на фасадзе Triniti

Экран вышынёй 7 метраў з’явіўся на фасадзе гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы. Гэта…

21 лістапада 2024

Белстат: Турыстаў у Гродзенскай вобласці стала менш у 20 разоў. Тлумачым, чаму насамрэч сітуацыя значна лепш

Гродзенская вобласць страціла лідарскую пазіцыю па колькасці арганізаваных турыстаў. Цяпер сярод найбольш папулярных напрамкаў —…

21 лістапада 2024

КДБ увёў у Гродне рэжым контртэрарыстычнай аперацыі

Аперацыя праводзіцца на тэрыторыі Гродна і Гродзенскага раёна ў рамках камандна-штабных вучэнняў сілавікоў. На час…

21 лістапада 2024

«Ледзь галаву не адрэзала». Байкеры ў лесе Гродна знайшлі пастку з дроту — у справу ўмяшалася міліцыя

Байкеры выявілі ў Пышках дрот, нацягнуты на ўзроўні шыі. Відэа яны размясцілі ў TikTok. "Вось…

20 лістапада 2024