Удзельнікі вучэння на Гожскім палігоне, 8 жніўня 2023. Фота: Мінабароны Беларусі
У Парэччы пад Гроднам у першай палове жніўня адбыўся інцыдэнт — танк стрэліў у бок населенага пункта і трапіў у будынак Гродзенскага абласнога кадэцкага вучылішча. Пра гэта расказала Reform.by крыніца, знаёмая з сітуацыяй. Ад стрэлу танка ніхто не пацярпеў.
Танк удзельнічаў у вучэннях побач з Гожскім палігонам, каля 10 км ад Парэчча і 20 км ад Гродна. Экіпаж танка задраў ствол і стрэліў. Снарад трапіў у пляц кадэцкага вучылішча, адрыкашэціў і разбурыў сцяну суседняга будынка. Навошта танкісты гэта зрабілі - невядома.
Ваенныя аператыўна адрамантавалі будынак. Афіцыйна аб інцыдэнце не паведамлялі.
Камандна-штабное вучэнне з 6-й асобнай гвардзейскай механізаванай брыгадай пачалося 7 жніўня на Гожскім палігоне і на іншых участках у Гродзенскай вобласці і праходзіла некалькі дзён. Яно ўключала этап з баявой стральбой.
Планавалася адпрацаваць кіраванне падраздзяленнямі падчас вядзення баявых дзеянняў. Абяцалі ўлічыць досвед вайны ва Украіне, а менавіта — шырокае прымяненне беспілотнікаў і цеснае ўзаемадзеянне танкавых і мотастралковых падраздзяленняў з іншымі родамі войскаў.
Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…
На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…
У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…
З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…
У Гродне на Віленскай, 37 адкрыўся новы буцік-гатэль і рэстаран The Cult - і выклікаў…
Пакуль сады толькі заквітнеюць, ва ўстановах і крамах Гродна падрыхтавалі вясновыя фотазоны. Часта гэта гронкі…