Кававы фестываль Pro Coffee адбудзецца ў Гродне з 7 па 24 верасня 2023 года. У 10 гарадскіх кавярнях гасцям прапануюць спецыяльныя распрацаваныя аўтарскія кававыя напоі і дэсерты. Цана сэта — 10 рублёў.
Якія кавярні ўдзельнічаюць у фестывалі
«Джезва», Савецкая, 5
DELI, Ажэшкі, 33
«Кавалава», Баторыя, 6
«Чашки & Ложки ЧиЛ», Вялікая Траецкая, 9
«Доппио», Замкавая, 12А
«Булка», Ажэшкі, 22А
P!NK, Маставая, 31А
L’coffee, Дамініканская, 3
Cofix, тры адрасы: Дубко, 17 (гандлёвы цэнтр Oldcity), праспект Янкі Купалы, 87 (гандлёва-забаўляльны цэнт Triniti), Савецкая, 10
«Арка», Віленская, 6.
Якія сэты прапануюць у гродзенскіх кавярнях
Госці кавярні змогуць выйграць прызы
У кожнай кавярні будзе пячатка з унікальным нумарам. Атрымаць яе можна будзе за заказ сэта. Той, хто збярэ ўсе 10 пячатак, зможа паўдзельнічаць у розыгрышы прызоў.
Што разыгрываюць
чатыры кававаркі Delonghi EC685 M,
тры кававаркі LB 1200 Classy milk ад італьянскага вытворцы Lavazza,
аўтаматычная кавамашынка H2-B DR
вінная лядоўня JC-128 умяшчальнасцю 51 бутэлька,
надзіманая Sup дошка Rapid lite 10'6″,
пяць падарункавых сертыфікатаў на суму 100 рублёў у студыю эстэтыкі цела і загара Megasun,
сем набораў гарбаты Dalai з тыподам для заварвання,