Дваццацігадовую Вераніку Палубок з Зельвы знайшлі ў лесе мёртвай. Год таму яна ўзначаліла мясцовую ячэйку БРСМ. Знаёмыя звязваюць яе самагубства з праблемамі на працы.
Вядома, што 21 жніўня дзяўчына на сваім аўто паехала з аграгарадка Князева Зэльвенскага раёна ў Масты. Там і знайшлі яе машыну. Вераніка не выходзіла на сувязь з роднымі і яе аб’явілі ў вышук. 23 жніўня пашукавікі паведамілі, што зэльвенку знайшлі нежывой. Пошукава-ратаўнічы атрад «Анёл» прычыну смерці не называе, але вядома, што яна была павешана.
Напярэдадні Вераніка напісала развітальнае паведамленне свайму бацьку, дзе прасіла нікога не вінаваціць і не шукаць яе, піша «Зеркало» са спасылкай на сяброўку загінулай. Таксама тая распавяла пра чуткі, што ў Веранікі былі сур’ёзныя праблемы на працы. На працу ў БРСМ яе «вырвалі» са школы, расказала іншая крыніца. «Хацела звольніцца, але не давалі. Кажуць, прычынай суіцыду і стала праца (па словах знаёмых, яна з ёй не спраўлялася). Вераніка сама па сабе вельмі спакойная, ніякіх праблем з псіхікай у яе не было».
Вераніка Палубок нарадзілася ў вёсцы Вялікая Рагозніца Мастоўскага раёна. У 2021 годзе яна з чырвоным дыпломам скончыла Ваўкавыскі каледж ГрДУ ім. Я. Купалы па спецыяльнасці «Замежная мова (нямецкая)» і паступіла на завочнае аддзяленне ў МДЛУ. З 2021 па 2022 год, да прызначэня ў БРСМ, дзяўчына працавала настаўніцай нямецкай мовы ў Дзярэчынскім дзіцячым садку-сярэдняй школе.
«Яна да апошняга моманту спрабавала выйсці на сувязь. Ігнор найпаўнейшы ва ўсіх ведамствах», — напісала ў каментарах да запісу аб тым, што дзяўчына знойдзена мёртвай, карыстальніца Алена Ціхамірава. Там яна сцвярджае, што «знаёмая з сітуацыяй знутры», але не можа яе каментаваць. Таксама яна дадала, што гэта «закручаны эпізод».
Чытайце таксама: Политзаключенный трижды в ШИЗО, самоубийство чиновника, задержание «патриота». Как прошла неделя в Гродно и области
Плануецца, што ў кожным раёне з’явіцца па дзве новыя пляцоўкі для выгулу хатніх жывёл. Адпаведны…
Гродзенскі абласны суд прызнаў Ежы Грыгенчу вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў. Яму прызначылі шэсць гадоў…
Блогер з Гродна Аляксей Саўко з ростам у 136 см апублікаваў фота ў футболцы “Команда…
Экран вышынёй 7 метраў з’явіўся на фасадзе гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы. Гэта…
Гродзенская вобласць страціла лідарскую пазіцыю па колькасці арганізаваных турыстаў. Цяпер сярод найбольш папулярных напрамкаў —…
Аперацыя праводзіцца на тэрыторыі Гродна і Гродзенскага раёна ў рамках камандна-штабных вучэнняў сілавікоў. На час…