Фота: Freddie Collins, unplash.com
У судзе Воранаўскага раёна за хабар судзяць Юзафа Станіслававіча Сурконта. Верагодна, гэта мясцовы дэпутат і былы дырэктар сельгаспрадпрыемства з аграгарадка Бальцінікі.
UPD 8 красавіка 2024 года. Сурконта асудзілі на тры гады калоніі ўзмоцненага рэжыму са штрафам у 350 базавых велічынь (14 000 рублёў) і з пазбаўленнем права займаць пасады, звязаныя з выкананнем адміністрацыйна-гаспадарчых і арганізацыйна-распарадчых абавязкаў на тры гады.
Пасяджэнні паводле ч. 2 арт. 430 КК «Атрыманне хабару» пачаліся 21 жніўня. Суддзя — Іван Ластоўскі.
У сакавіку 2023 года міліцыя паведаміла пра затрыманне за карупцыю 59-гадовага кіраўніка дзяржаўнага сельскагаспадарчага прадпрыемства Воранаўскага раёна. Сурконту як раз 59 гадоў.
Затрыманы атрымліваў хабары на сістэмнай аснове і ўвогуле атрымаў іх на 3600 рублёў (на той момант — каля $ 1300). Яго ўзялі з доказамі злачынства пры атрыманні ўзнагароджання ад спецыяліста па продажах прадпрыемства — пастаўшчыка дабавак для кармлення буйной рагатай жывёлы. У дачыненні да дырэктара распачалі крымінальную справу за хабар.
Мяркуючы па сайце chinovniki.info, Сурконт — дэпутат Воранаўскага раённага Савета дэпутатаў 28 склікання і дырэктар сельскагаспадарчага прадпрыемства «Эліт-Агра Бальцінікі» (былы саўгас «Беняконскі»). Таксама ён член камісіі па эканоміцы, развіцці прадпрымальніцтва і аграрных пытаннях раённага Савета дэпутатаў.
У «Эліт-Агра Бальцінікі» журналісту Hrodna.life сказалі, што мужчына ў іх больш не працуе і пакуль не перайшоў у іншую арганізацыю на іншую пасаду. На пытанне, ці затрыманы мужчына, адказалі «Напэўна». За што менавіта ён затрыманы, на прадпрыемстве не ведаюць.
На сайце Воранаўскага раённага аб’яднання прафсаюзаў у жніўні 2023 года дырэктарам прадпрыемства назвалі Уладзіміра Савоську. У арганізацыі пацвердзілі, што новым дырэктарам прызначылі менавіта яго.
Займаецца малочна-мясной жывёлагадоўляй і вырошчваннем збожжавых культур, пчалярствам. Іх угоддзі — 3386 га, ралля — 2253 га. Названы па назве вёскі Бальцінікі ў Воранаўскім раёне. На тэрыторыі прадпрыемства знаходзяцца малочна-таварныя фермы, агароднінасховішчы, шырокі аўтапарк са спецыяльнай і сельскагаспадарчай тэхнікай, пчальнік.
За час працы на свае і крэдытныя сродкі прадпрыемства пабудавала два малочна-таварныя комплексы «Забейгі» і «Літвіца», адрамантавалі восем ферм, пабудавалі бульбасховішча.
У інспекцыі нагляду і прафілактыкі Воранаўскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях быў шэраг заўваг да працы прадпрыемства.
Чытайце таксама:
Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…
На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…
У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…
З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…
У Гродне на Віленскай, 37 адкрыўся новы буцік-гатэль і рэстаран The Cult - і выклікаў…
Пакуль сады толькі заквітнеюць, ва ўстановах і крамах Гродна падрыхтавалі вясновыя фотазоны. Часта гэта гронкі…