На Дзень горада ў Гродне будзе працаваць сем асноўных пляцовак. Святкаванне 895-годдзя Гродна вырашылі сімвалічна назваць «Гродна7Я».
Мерапрыемствы, прысвечаныя Дню горада, пачнуць праводзіць яшчэ 7 верасня. Асноўны дзень свята — 9 верасня.
Апоўдні на Савецкай плошчы пройдзе юбілейны дзесяты «Фестываль сыру». Малочныя заводы з усёй краіны раскажуць аб прадукцыі і дадуць пакаштаваць апошнія навінкі.
На галоўнай пляцоўцы на Савецкай плошчы пройдзе канцэрт. Хэдлайнерам вечара выбралі расійскага артыста Аляксандра Маршала.
На плошчы Леніна таксама будзе канцэрт і арт-кафэ пад адкрытым небам. Там пройдзе Фестываль кавер-бэндаў, дзе выступяць гурты з усёй Беларусі.
На вуліцы Дзяржынскага пройдзе «байк-фестываль». Гэта стане навінкай года, расказаў начальнік аддзела культуры Гродзенскага гарвыканкама Дзяніс Чарняк «Гродна Плюс». Улады дамовіліся аб удзеле каля 100 байкераў.
Ад плошчы Тызенгаўза да вуліцы 1 Мая — таксама ўпершыню — арганізуюць пляцоўку «Гродна — горад прыгажосці». Там прадставяць мадэльныя агенцтвы. Запланаваны парад мадэляў, прэзентацыя адзення, майстар-класы па візажы і нанясенні татуіроўкі.
На плошчы Тызенгаўза размесціцца пляцоўка «Арт-фестываль кветак». Яна стала новай традыцыяй.
Вялікая пляцоўка ў парку Жылібера будзе працаваць для дзяцей. Там іх чакае мноства гульняў і забаў.
На ўсёй вуліцы Савецкай пройдзе «Фестываль вулічнай творчасці» з жывымі скульптурамі і мімамі. Каля Моладзевага цэнтра размесцяцца гродзенскія танцоры.
На пляцоўцы «Фестывальнага цэнтра» збяруцца дыяспары розных краін, якія жывуць у Гродне. У 13.00 там адкрыецца фотавыстава, прысвечаная гарадам Беларусі і Расіі. На адкрыццё прыйдзе выканащца абавязкаў генеральнага консула Расіі ў Гродне Павел Марозаў.
Не даходзячы да Савецкай плошчы, каля Дома прафсаюзаў, будзе працаваць моладзевая лакацыя. Яе прадставяць універсітэты горада супольна з БРСМ.
Савецкая плошча
Плошча Леніна
Плошча Тызенгаўза
12:00−19:00 — Арт-фестываль «Гарадскія кветкі» (алея дызайнерскіх кампазіцый і інсталяцый з кветак).
Вуліца Дзяржынскага
Парк Жылібера
Вуліца Савецкая
Кінатэатр «Чырвоная зорка» (вул. Сацыялістычная, 4)
14.00 — «Ліст чакання», адкрыты паказ кінафільма, рэжысёр А.Яфрэмаў.
Гродзенская выставачная зала (вул. Э.Ажэшкі, 38)
14.00−14.30 — Прэзентацыя фотавыставы «Імгненні гродзенскай прыгажосці» народнага фотаклуба «Гродна».
Пляцоўка каля гандлёвага цэнтра «Ветразь» (вул. Агінскага, 12)
14:00−16:00 — Свята мікрараёна Альшанка.
Пляцоўка каля сярэдняй школы № 42 (вул. В.Глухава, 16)
15:00−17:00 — Свята мікрараёна Грандзічы.
Чытайце таксама: У Іўі на Дзень горада кідаліся памідорамі і з’елі васьміметровы «бутэрброд»
Гродзенка Вікторыя Талкоўская апублікавала TikTok, у якім папрасіла гараджан назваць самыя змрочныя месцы Гродна. За…
Плануецца, што ў кожным раёне з’явіцца па дзве новыя пляцоўкі для выгулу хатніх жывёл. Адпаведны…
Гродзенскі абласны суд прызнаў Ежы Грыгенчу вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў. Яму прызначылі шэсць гадоў…
Блогер з Гродна Аляксей Саўко з ростам у 136 см апублікаваў фота ў футболцы “Команда…
Экран вышынёй 7 метраў з’явіўся на фасадзе гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы. Гэта…
Гродзенская вобласць страціла лідарскую пазіцыю па колькасці арганізаваных турыстаў. Цяпер сярод найбольш папулярных напрамкаў —…