Каля 530 кг прадуктаў вынялі ў прадпрымальнікаў на Скідзельскім рынку ў Гродне. Гэта адбылося 19 жніўня 2023 года падчас рэйду санстанцыі па гандлёвых кропках, паведаміў Гродзенскі занальны цэнтр гігіены і эпідэміялогіі.
Ва ўсіх правераных гандлёвых месцах выявілі парушэнні. Сярод іх пратэрмінаваная гатовая мясная прадукцыя, адсутнасць маркіроўкі на гародніне, фруктах, бахчавых і мясе. Таксама былі парушэнні тэмпературнага рэжыму пры продажы гатовай мясной прадукцыі.
У парушальнікаў вынялі прадукты і выдалі ім рэкамендацыі па ліквідацыі парушэнняў.
Чытайце таксама: Пратэрмінаваныя прадукты і не тая тэмпература. Ва ўсіх летніх кафэ ў Гродне знайшлі парушэнні
За няпоўны жнівень (станам на 18 жніўня) ў Гродзенскай вобласці Камітэт дзяржаўнага кантролю выняў з продажу больш за адну тону прадуктаў.
У адным з гродзенскіх гандлёвых аб’ектаў вынялі 140 кг пратэрмінаваных прадуктаў, яшчэ 226 кг тавараў без маркіроўкі. У Лідзе КДК выняў 468 кг пратэрмінаваных прадуктаў і больш за 500 кг прадукцыі без маркіроўкі.
Акрамя гэтага, у гандлёвых аб’ектах зафіксавалі парушэнні санітарных нормаў і правілаў. Там не чысцілі лядоўні, інвентар, склады. Таксама парушалі ўмовы захавання сыравіны і прадукцыі.
Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…
На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…
У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…
З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…
У Гродне на Віленскай, 37 адкрыўся новы буцік-гатэль і рэстаран The Cult - і выклікаў…
Пакуль сады толькі заквітнеюць, ва ўстановах і крамах Гродна падрыхтавалі вясновыя фотазоны. Часта гэта гронкі…